| 21.09.2007 | 600-летие Свято-Рождества-Богородичной церкви д.Мурованка |
В рамках мероприятий по празднованию 1015-летия Православия на Беларуси и 15-летия возрождения Гродненской епархии Преосвященнейший Артемий, епископ Гродненский и Волковысский, принял участие в торжествах посвященных 600-летию Свято-Рождества-Богородичной церкви д.Мурованка. Владыка Артемий совершил в храме-крепости праздничную Божественную литургию. По завершении литургии состоялся Крестный ход вокруг храма, после которого Владыка Артемий вручил архиерейские грамоты и памятные иконы прихожанам, принимавшим активное участие в жизни прихода.
По материалам официального сайта Гродненской епархии
Царква Нараджэння Прасвятой Багародзицы, вядомая як Мураванкаўская, знаходзіцца на ўскрайку невялікай вёскі Мураванка, якая амаль поўнасцю злілася з чыгуначнай станцыя Скрыбаўцы.
Царква была пабудавана 10 мая 1407 г. Дакументы сведчаць, што заснавальнікам яе быў набожны памешчык Шымка
Мацкевіч-Шкленскі, які надзяліў царкву дзесятаю капою ад жыта, ячменю і пшаніцы са свайго маёнтка Мажэйкава.
Мураванкаўская царква ў сваіх асноўных рысах - сцены, скляпенні, вежы - захавалася да нашых дзён. Па архітэктуры яна адносіцца да цэркваў абарончага тыпу.
Унутраныя сваркі феадалаў, пастаянная агрэсія знешніх ворагаў абумовілі ўзнікненне і характар храмаў, чые магутныя сцены былі надзейнай абаронай ад праціўнікаў. Такія будынкі не маглі ўстаяць супраць цяжкай артылерыі, але для войск з лёгкай вогнестрэльнай і халоднай зброяй былі непрыступнымі крэпасцямі.
Вось і Мураванка складзена з цэглы ў некалькі метраў таўшчынёй, а вокны ўмацаваны жалезнымі кратамі.
Па кутах будынка ўзведзены чатыры круглыя вежы, унутры якіх былі зроблены спіралевідныя каменныя лесвіцы, дзве з якіх былі знішчаны ў 1817 г. разам з патаемным ходам і адтулінамі-пячорамі ў сценах. Звонку сцены вежаў аздоблены атынкаванымі нішамі, а таксама архітэктурнымі ўпрыгожаннямі ў выглядзе складзеных з цэглы крыжоў. Мясцовыя жыхары расказваюць, што на заходніх вежах у час уніі знаходзіліся жалезныя постаці анёлаў: адзін з трубой, другі з мячом, якія мянялі сваю паставу ў залежнасці ад напрамку ветру.
Грандыёзная звонку, царква здаецца невялікай унутры з-за ўнушальнай таўшчыні сцен - да 2 метраў! Царкоўныя скляпенні абапіраюцца на чатыры васьмікутныя калоны. Алтар размешчаны ва ўсходяй частцы. Прастол адзін - каменны, квадратнай формы, асвячоны ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Ахвярнік раней быў убудаваны ў нішу, падобную на невялікую пячору.
У царкве да нашых дзён захаваліся дзве мармуровыя пліты, адна з іх умуравана ў паўднёвую сцяну і знаходзіцца над труной заснавальніка царквы з наступным надпісам: "Найвялікшаму і наймілейшаму Богу. Пасмертныя астанкі Шымкі-Маскі Лундзіловіча, тут ад 1884 года пахаванага, фундатар гэтай царквы Казімір Кастравіцкі, спадчыннік, паставіў яму гэты помнік у адрэстаўраванай святыні. 1808 год".
Другая пліта, большага памеру, размяшчаецца крыху вышэй за першую. На ёй адлюстраваны старадаўнія воінскія даспехі і зброя польска-літоўскага войска. На ёй наступны надпіс: "Найвялікшаму і наймілейшаму Богу і ў Яго славу паставіў гэты помнік у гэтай царкве на вечную памяць Казімір з Кастрова Кастравіцкі, дзедзіч у Мажэйкаве Лідскага павету і ў Падоллі Слонімскага павету. Гэтую царкву ён па-новаму аднавіў і фундаваў алтар рымскага абраду для жалудоцкіх кармелітаў. 1822 год".
Уваход у царкву абараняўся цяжкімі жалезнымі дзвярыма, якія апускаліся на ланцугах са сцянной нішы. Гэтыя дзверы не захаваліся. Яны былі самавольна прысвоены памешчыкам Кастравіцкім. Пад царквою размяшчаліся два склепы.
Важнай падзеяй у гісторыі Мураванкаўскай царквы ў XV стагоддзі было ахвараванне ёй вялікай зямельнай уласнасці ад праваслаўных памешчыкаў Мацкевічаў-Шкленскіх. Другімі вядомымі дабрачынцамі былі памешчыкі Шымкі. Яну ўстанавілі на карысць святара царквы дзесяціну жыта, пшаніцы і ячменю з маёнткаў Вялікага і Малога Мажэйкава, прызначылі на карысць царквы вялікія зямельныя надзелы, на якіх высявалася 25 бочак жыта і збіралася 30 вазоў сена.
Мураванкаўская царква мела поўны дабрабыт да канца XVI стагоддзя, пакуль уладары Мажэйкава былі праваслаўнымі.
У 1598 г. нашчадкі склалі раздзельны запіс, дзе пацвердзілі недатыкальнасць царкоўных уладанняў і выказалі жаданне, каб царква засталася праваслаўнай і не была перададзена ў абвешчаную ў 1596 г. унію. Аднак хутка Мураванка перайшла ў рукі уніятаў. Адбылося гэта не пазней 1636 г.
У час уніі ўнутраная будова царквы была скажоная лацінскімі новаўводзінамі: каля 1660 г. у царкве пастаўлены адчыненыя алтары па лацінскаму ўзору, акрамя галоўнага. З'явіліся іконы Іясафата Кунцэвіча, Ігнація Лаёлы, іншых каталіцкіх і уніяцкіх святых, а таксама каталіцкае царкоўнае начынне.. Дакументы 1647 г. сведчаць, што Мураванкаўская царква ў час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітаю была абрабавана, пасля чаго ў царкве засталіся толькі уніяцкія святарскія рызы, тры срэбраныя пазалочаныя з прыборамі чашы, срэбраны крыж, старадаўняе рукапіснае Евангелле і некалькі богаслужбовых кніг. Старадаўнія дакументы па гісторыі царквы згарэлі ў полымі каміна ў доме пана Кастравіцкага ў канцы XVIII ст.
Мураванкаўскую царкву заўважыў у час праезду з Вільні ў Гродна імператар Аляксандр І. Ён пажадаў яе агледзець. Царква ўразіла цара сваім занядбалым выглядам. Ён загадаў адрамантаваць яе, даручыўшы нагляд за работай слонімскаму памешчыку Юндзілу. Імператарскі загад быў выкананы, аднак, толькі праз 5 год.
Хутчэй за ўсё тады і зніклі некаторыя характэрныя дэталі, ствараўшыя непаўторныя рысы эпохі і своеасаблівы каларыт храма-крэпасці. Была замуравана частка байніц на галоўныі і бакавых фасадах, а таксамп байніцы ўсходняга фасада. Разабраны лесвіцы алтарных веж. У сваю чаргу вежы галоўнага, западнага фасада былі надбудаваны на адзін ярус. Узніклі новыя карнізы, прыстроены прытвор. Вонкавыя сцены былі часткова атынкаваны. Аднак першапачатковы вонкавы выгляд храма ў асноным захаваўся.
План храма прадстаўляе сабой правільны прамавугольнік, блізкі да квадрата (15х13,5м). Да усходняга фасада прымыкае алтарная апсіда амаль на ўсю шырыню храма. Усе вежы храма круглыя. Дыяметр западных - каля 4,5 метрау, усходніх (алтарных) - каля 3 метраў. Таўшчыня сцен дасягае двух метраў. Унутраная прастора падзелена чатырмя гранёнымі слупамі на тры нефы. Яны перакрыты зорчатымі скляпеннямі, гурты якіх ў вычварным спляценні ствараюц ромбы і трохкутнікі.
Сістэму абарончых прыстасаванняў састаўляюць вежы з байніцамі і байніцы, размешчаныя ў сценах вышэй скляпенняў.
Мяркуючы па слядах ад куль і картэчы на цэгле, Мурованка шмат разоў была атакавана узброенымі.
Аднак да абароны Мураванка прыстасавана значна слабей за храм у Сынковічах.
У 1863 г. настаяцелем быў прызначаны святар Леў Савіцкі, выпускнік Літоўскай духоўнай семінарыі. Пры ім старадаўняя Мураванкаўская царква набыла сучасны прыгожы выгляд, было складзена яе апісанне, надрукаванае ў "Літоўскіх епархіяльных ведамасцях" за 1873 г. Апошні капітальны рамонт царквы быў зроблены сто гадоў таму, у 1906 годзе, на сродкі Віленскага Свята-Духавага брацтва. У Мураванкаўскай царкве знаходзіліся дзве шанаваныя іконы Божай Маці: адна мясцовая, па левы бок ад царскай брамы, другая, у асобным ківоце, была перанесена з ліквідаванай Волчыкаўскай царквы, некалі прыпісной да Мураванкаўскай.
Паводле звестак даследчыка святара Віктара Завалы, з 1864 г. у прыходзе існавала царкоўнапрыходская школа, што размяшчалася ў розны час па хатах святароў. Пасля пажару прыхаджане пабудавалі на свае сродкі вучылішчны дом на царкоўнай зямлі.
Напярэдадні першай сусветнай вайны ў прыходзе дзейнічалі тры царкоўна-прыходскія школы: у вёсках Мажэйкава, Шпількі і Агароднікі. У іх навучаліся каля 150 чалавек.
У 1928 г. Мураванкаўская царква была адабрана ў праваслаўных польскімі ўладамі, пераабсталявана пад касцёл і перададзена каталіцкай абшчыне.
У жніўні 1993 г. вернута праваслаўным. Мураванка застаецца цэнтрам прыхода, які аб'ядноўвае 8 навакольных вёсак. Пры царкве арганізавана нядзельная школа.