Вандроўкi па сучасных ваколiцах

1 (1)Захапленне роварам прыходзіць адразу ж пасля першай выцечкі за межы горада—настолькі нязвыклым атрымоўваецца сустрэча з правінцыяй, той, якую мы зрэдку бачым, бадай, толькі з акенца міжгародняга аўтобуса ці аўтамабіля. Ровар—гэта найбольш дзіўная рэч, якую чалавецтва выдумала, каб перамяшчацца ў прасторы. Дзіўная з-за простасці, з-за незвыклай для нашага шумлівага часу гарманічнасці з наваколлем і самім вершнікам. А яшчэ—паездка на ровары вяртае да забытага ўжо сёння рытму жыцця. Едучы на ровары, мы перамяшчаемся з хуткасцю чалавека, едучага на кані, з тою самаю хуткасцю, з якой скакалі па зямлі нашыя продкі на працягу доўгіх стагоддзяў. Гэта значыць, і на свет можна глядзець з той жа няспешнаю хуткасцю. Насуперак вядомай прымаўцы аб вынаходцы ровара, для нашай турыстычнай суполкі роварны турызм стаў вынаходкаю новага спосабу знаёмства з гісторыяй і сучаснасцю Беларусі.

Некаторыя тэхнічныя заўвагі

Роварны спартыўны турызм—занятак досыць складаны ды абумоўлены цэлым шерагам патрабаванняў да вершніка і ягонага жалезнага каня. Як пачынаючыя турысты, мы кіраваліся ў сваіх вандроўках не спартыўнаю зацікаўленнасцю, а перш за ўсе рэальнаю магчымасцю дасягнуць у аднаднеўнай выцечцы пэўнай геаграфічнай мэты. Па прынятых ў роварным турызму мерках нашыя вандроўкі суадносіліся з 1—3 катэгорыямі складанасці. Тэхнічныя характерыстыкі нашых ровараў таксама былі даволі шырокімі. Але ж некаторыя практычныя назіранні аб тым, на якiм дзвухкольным прыстасаванні лепей вандраваць па Беларусі, усе ж магчыма выказаць.

Калі вы жадаеце сесці на ровар ды паехаць куды-небудзь дастаткова далека, то павінныя ведаць, які ровар трэба выбраць. Па сутнасці, падыходзіць усе, ў чым верцяцца понажы, але есць тры ўмовы, якія паспрыяюць вашым шанцам без асаблівых перашкод дасягнуць мэты сваей вандроўкі ды вярнуцца дамоў: універсальнасць вашага ровара, (гэта значыць ягоная прыстасаванасць да язды як па шашы, так і па шляхах, на якіх няма пакрыцця, а часам і па бездарожжу), вялікая трываласць і простасць у рамантаванні, ды зручнасць, да якой перш за ўсе адносіцца малая вага. У замежных краінах гэткія ровары маюць назву «Touring». Звычайна яны маюць трывалую «шашовую» раму, выгнуты руль і вялікія колы. Добра прыстасаваныя да язды па камяністай ці пяшчанай глебе так званыя «mountbikes», сення атрымаўшыя шырокае распаўсюджанне. Трэба між тым заўважыць, што гэты клас ровараў разлічаны перш за ўсе на язду на кароткія дыстанцыі, што істотна перашкаджае ў далекіх вандроўках.

У аднаднеўных выцечках не трэба везці на сваім гарбу намет ды цяжкі заплечнік. Мінімум вагі, падрабязныя мапы, фотаапарат ды добрыя спадарожнікі—вось і ўсе, што трэба, каб пачаць вандроўку па гістарычных мясцінах Беларусі.

Слонім—Альберцін—Сынкавічы

Пачынаючы вандроўку з Жыровіч, нанова адчыняеш для сябе ваколіцы. Мясцовасць слонімшчыны вельмі маляўнічая, кімсьці трапла празваная «беларускай Швейцарыяй». Жыровічы абакружаныя лясамі. У чатырох кіламетрах ад манастыра знаходзяцца рэшткі маентка XVIII стагоддзя і парка, які па паданню належыў калісьці Солтанам—фундатарам манастыра. Непадалек ад манастыра есць дзве крыніцы, адна з якіх — шырока вядомая паломнікам са ўсяе Беларусі, прыязджаючым да Жыровіч. Шырокі гасцінец злучае Жыровічы са Слонімам. Гэта першы пункт, які будзе цікавы для роварыста. Дарэчы Слонім—асяродак гістарычнага і геаграфічнага рэгіена, абмежаванага з поўдня Ружанскай, з паўднева-заходняга боку—Белавежскай пушчамі, які мяжуецца з Наваградчынаю на поўначы ды ўсходзе. Уязджаючы да Слоніма, здалек бачым васьмігранную вежу Свята-Троіцкай царквы, пабудаванай у XVII ст. як касцел кляштара бернардзінцаў. За ей бачны чырвоны дах сінагогі, нажаль сення з катастрафічнай хуткасцю разбураемай часам і людзьмі. Пабудаваная яна ў 1642 г. у стылі барока. Помнікамі беларускага барока XVII-XVIII ст. ст. з’яўляюцца слонімскі кляштар бернардзінак, касцел Св. Андрэя на Замосці—старадаўнім прадмесцi Слоніма, капліца св. Дамініка, ратуша і аўстэрыя. Дарэчы—аўстэрыя (гасцеўня), гэта адзіны ацалелы да нашага часу будынак комплексу палаца Агінскага. Разбураны яшчэ у час вайны 1812 года, палац канчаткова знік на пачатку XX ст. Аб Агінскім і ягоным знакамітым оперным тэатры сення нагадвае, бадай, толькі назва Опернай вуліцы ды гэтак званы «малы» канал Агінскага, які дзеліць Слонім на дзве часткі. Тым не менш, Слоніму пашанцавала больш, чым іншым беларускім гарадам у тым, што ен захаваў большую частку сваей архітэктурнай спадчыны, непаўторнае аблічча барочнага мястэчка.

Слонім сучасны нельга ўявіць без знакамітай папяровай фабрыкі «Альбярцін». Няшмат хто ведае, што заснаваная яна яшчэ ў пачатку XIX ст. графам Войцехам Пуслоўскім у ягоным маентку Альбярцін на беразе ракі Ісы. Род Пуслоўскіх валодаў калісьці шматлікімі маенткамі на слонімшчыне, якія і сення прывабліваюць прыгажосцю сваіх палацаў ды паркаў. Некаторыя з ніх ляжалі на шляхах нашых вандровак.

Альбярцін—адзін з найпрыгажэйшых куткоў Слоніма. Мінуючы папяровую фабрыку, пераязджаем мост праз Ісу. З правага боку—на першы позірк непрыкметны паварот, у канцы якога бачныя белыя слупы брамы—уезд да сядзібы. Добра захаваушыяся палац, стайня, флігелі абакружаныя вялікім паркам. Побач маляўнічае возера, далей пачынаецца лес. У альбярцінскім парку растуць некалькі дзясяткаў відаў раслін, сярод якіх два дрэвы, якiя з’яўляюцца помнікамі прыроды—ліпа каралінкая і ліпа канадская. На Беларусі гэтыя віды амаль не сустракаюцца.

Праз стары альбярцінскі парк па беразе возера колы бегуць па сцежцы, якая паступова пераўтвараецца ў лясны шлях. Дастаткова цяжкі для роверыста адрэзак, частку якога прыйдзецца прайсці пехатою. Затое праз чатыры кіламетры—вялiзны шеры валун, якi прытуліўся сярод лясной цішыні. Гэта «расколаты камень» памерамі 3/2,5/3,5 метраў, сапраўды нібыта разсечаны на дзве часткі волатавай сякерай. За некалькі кіламетраў ад «расколатага каменя» стаіць яшчэ адзін валун, значна меншых памераў, з умацаваным металічным крыжом. Знаходзіцца ен побач з крыніцай, званай Белаю.

Ад старажытнага Слоніма па добрым асфальтавым шляху едзем у бок Ваўкавыска. Праз дванаццаць кілометраў—невялікая веска Сынкавічы. Ужо з гасцінца бачная ў далечыні знакамітая крэпасць—царква Міхаіла Архангела: купка дрэваў, а пасярод—чатыры вежы ды востры гатычны дах. Гэтая царква—адзін з шадэўраў беларускай архітэктуры, так званай «абарончай готыкі». Большасць даследчыкаў адносіць яе пабудову да XVI стагоддзя, але некаторыя знаходзяць падставу датаваць нават пачаткам XV, бо захаваўся старажытны дакумант, у якім названы 1407 г., як год пабудовы храма.

Сынкавіцкая царква не падобная ні на які іншы храм у свеце, нават на абарончыя ж царкву Раджаства Багародзіцы ў Мураванцы і Благавешчанскі сабор у Супраслі. Больш простая, прыгожая сваей непаразумелай гарманічнасцю з пустэчай прасторы, яе абакружаючай, царква ўразіла нас перш за ўсе гонтавым дахам, якi не зменяўся, напэўна, з пачатку XX стагоддзя.

Зэльва—Дзярэчын

Ад Сынкавіч прамы шлях на Зэльву. Калі адважыцца праехаць гэты даволі доўгі адрэзак, можна пабачыць хараство наваколіц—лясы, узгоркі, помнік прыроды—верхавое балота каля вескi Вiшнеука. Нарэшце наперадзе заблішчыць Зельвінскае водасховішча, праз якое цячэ рака Зэльвянка.

Зэльва—вельмі стражытнае паселішча, вядомае з XIV ст., спадчыннае валоданне Сапегаў. Ягоны росквіт пачынаецца з 1720 г., калі кашталян троцкі Антоні Казімір Сапега атрымаў прывілей на праведзенне тут штогадовых кірмашоў. Ў час кірмашоў насельніцтва Зэльвы павялічвалася удвая. З пачатку XVIII ст. у Зэльве пачынае дзейнічаць адзін з сапегаўскіх тэатраў, які меў уласны будынак.

Сення Зэльва—гарадскі паселак, раены цэнтр. Едучы праз яго, нельга не падзівіца на вялізны дзвухвежавы касцел Дзевы Марыі, пабудаваны на пачатку XX ст. у стылі неаготыкі, нібыта перанесены на Беларусь з германскага сярэднявечча, і на сціплую ў сваей малітоўнай простасці Троіцкую царкву XIX ст., пабудаваную на падмурку храма 1443 г. Побач з царквою стаіць просты аднапавярховы дом, якi на першы погляд нічым не адрозніваецца ад іншых пабудоў на вуліцы. Але дом гэты абавязкова пакажуць кожнаму госцю Зэльвы. Калісьці тут жыла беларуская паэтка Ларыса Геніюш.

У старажытнасці Зэльва складала адзіны маентак з мястэчкам Дзярэчын, якое знаходзіцца ў чатырнаццаці кіламетрах на поўнач. Перад уездам да Дзярэчына ля дарогі—старажытныя габрэйскія могілкі. Здалек сучасны Дзярэчын нагадвае частку нейкага нямецкага, ці швейцарскага краявіду з-за высокага шпілю гатычнага касцела, і толькі пад’язджаючы бліжэй, бачым звыклае аблічча беларускай вескі.

Упершыню мястэчка Дзярэчын узгадваецца пад 1494 годам ў сувязі з падараваннем яго каралем Казімерам Ягелончыкам шляхтіцу Васілю Капачэвічу. У шаснаццатым стагоддзі ўладальнікамі Дзярэчына былі Палубінскія. Мстіслаўскі каштэлян Канстанцін Палубінскі фундаваў ў 1629 г. кляштар францысканаў, будынак якога стаяў да 50-х гадоў XX ст. З 1741 г. існаваў у Дзярэчыне касцел Панны Марыі, праваслаўная Спаса-Праабражэнская царква, на званіце якой захаваліся вельмі старыя званы. Пасля пажару на месцы згарэўшага касцела быў пабудаваны новы, якi існуе і сення.

У XVII стагодзі Дзярэчын пераходзіць да Сапегаў, якія робяць яго адной з галоўных сваіх рэзыдэнцыяу. Князь Александр Сапега, канцлер ВКЛ пры апошнім каралі Рэчы Паспалітай Станіславе Аўгусце Панятоўскім, замест старога палаца будуе ў Дзярэчыне мураваны дзвухпавярховы будынак, які был першапачаткова прызначаны пад навучальную установу для трыццаці сыноў заслужаных вайскоўцаў. Гэты першы беларускі ўніверсітэт нагадваў бы еўрапейскія ваенныя акадэміі. Але мара старога канцлера не здзейснілася. Ягоны сын, Францішак, пасля смерці бацькі ў 1793 г. пераносіць сваю рэзыденцыю са старога радавога гнязда ў Ружанах да Дзярэчына. Ціхае калісці мястэчка пераўтварылася ў месца шумлівых вяселляў маладога князя. Сюды пераязджае з Ружанаў славутая сапегаўская тэатральная трупа, ствараецца адна з найбуйнейшых на Беларусі мастацкіх школаў. Францішак Сапега шмат вандраваў, меў нораў сапраўднага сноба ды абібока, але ні ў адным месцы не затрымліваўся надоўга. Па ўспамінах Леона Патоцкага, пакінуўшага цікавыя ўспаміны аб Дзярэчыне, князь меў прымоўку аб тым, што «толькі ў Парыжу і ў Дзярэчыне можна некалькі тыдняў не нудзіцца». Казачна багаты, Францішак Сапега сапраўды зрабіў маленькі Дзярэчын сваім Парыжам, напоўніўшы яго вытанчонасцю ды шыкам. Невыпадкова славуты калісьці дзярэчынскі парк, займаўшы васемнаццаць гектараў зямлі, ад якога сення не засталося нічога, сучаснікі называлі «малым Версалем».

Калі шукаць на Беларусі месца, амаль цалкам пазбаўленае свайго гістарычнага выгляду—гэта Дзярэчын. Заняпад пачаўся пасля паўстання 1831 г., у якім прынялі ўдзел Сапегі. У ліку іншых маенткаў Дзярэчын быў канфіскаваны. Бібліятэка, архіў, калекцыя мастацкіх твораў былі вывезеныя. Палац з цягам часу пераўтварыўся ў руіны, але цалкам знік толькі ў пасляваенныя гады. З прыгожай і вялікай некалі рэзыденцыі сення не засталося нічога. І калі не ведаць аб слаўным мінулым мястэчка, цяжка нават уявіць, як яно выглядала раней.

Па старому сапегаўскаму гасцiнцу

Сапегі ўладарылі і іншымі маенткамі. Звычайна прадстаўнікі роду Сапегаў не шкадавалі грошай ня толькі на развіцце рэзыденцый, але і на ўладкаванне шляхоў, якімі яны злучаліся. Шлях, які злучал калісьці сапегаўскія гарады—Слонім, Ружаны, Высока-Літоўск і па сенняшні дзень з’яўляецца адной з асноўных траспартных артэрый Брэсцкай і Гродзенскай вобласцей. Роварысту вельмі зручна ехаць са Слоніма на паўдневы захад гэтым шляхам. Праз сорак кіламетраў па за ўзгоркамі —панарама Ружан, над якімі дамінуе зруйнаваны палац, добра бачны на фоне нябесаў.

Ружанскі палацавы комплекс—вынік працы некалькіх пакаленняў дойлідаў. Ен будаваўся на працягу трох стагоддзяў i пераўтварыўся з абарончага замку XVI ст. у «францускую» палацавую рэзыдэнцыю. На развой палаца былі вылучаныя вялікія грошы. Перабудова адбывалася па праекту прыдворнага архiтэктара Сапегаў Яна Самуэля Бекера. Комплекс быў задуманы як спалучэнне галоўнага палацу ды двух флігеляў, злучаных з ім аркадамі. Велічная ўяздная брама праводзіла да курдонера—пляцу перад палацам. Дарэчы—плошча курдонера складала 1,5 гектара. У склад маентка ўваходзілі парк, аранжарэя, шматлікія гаспадарчыя пабудовы. Флігелі былі дзвухпавярховымі. У адным з іх месцілася карцінная галерэя, збор мастацкіх каштоўнасцей, у іншым—знакаміты сапегаўскі тэатр ды манеж.

Ружанскі палац памятае высокіх гасцей—каралеў Жыгімонта Старога і Уладзіслава IV. Апошні наведаў ў Ружанах у 1644 г. канцлера Льва Сапегу, пасля чаго першым з польскіх каралеў завітаў на багамолле ў Жыровіцкі манастыр. Уладзіслаў надаў мястэчку Жыровічы статус горада, а паломніцтвы каралеў да цудатворнага абразу Маці Божай сталіся традыцыяй.

Пры Льве Сапеге ў 1617 г. ў Ружанах з’явіўся мураваны Троіцкі касцел, якi ўпрыгожыў галоўную плошчу мястэчка. Насупраць яго ў 1675 г. будуецца Петрапаўлаўская царква і манастыр.

Але прыйшоў час, калі Ружаны прыходзяць у заняпад. Пасля ўдзелу Сапегаў ў паўстанні 1830 г. іхнія маенткі былі канфіскаваныя і перайшлі да дзяржавы. Палац і фабрыкі ў Ружанах набывае нейкі яўрэй Пінас. Фабрыка Пінасаў існавала да 1914 г. , калі адбыўся пажар, які знішчыў яе.

Пабудовы ружанскага палацу выкарыстоўваліся пад розныя патрэбы да 1965 г., пасля чаго былі закінутыя і сення працягваюць разбурацца. Нехта назваў Ружаны «беларускім Парфянонам». Няўжо і далей пры гэткай аналогіі будзе бегчы мароз па скуры?

Шлях да Міра

Невыпадкова Беларусь называюць краінай замкаў. Кожны буйны (а часам і маленькі) населены пункт меў свой замак. За ягонымі мурамі хавалі свае жыцце і маемасць у выпадку нападу ворагаў. На Беларусі замкі пачалі будавацца з XII ст. Першапачаткова—як абарончыя збудаванні, пазней—як сядзібныя рэзыденцыі. Шмат такіх рэзыдэнцыяў было на Слонімшчыне ды Наваградчыне. Нават у часы, калі як фартыфікацыйныя ўмацаванні яны страчываюць значнасць, то працягваюць прывабліваць у якасці архітэктурнай формы. Адлюстраванне гэтага можам бачыць на прыкладзе знакамітага замка ў Міры.

Мір знаходзіцца даволі далека ад Слоніма, ў Карэліцкім раене. Ці магчыма трапіць да муроў мірскага замку на ровары? Здаецца, так, вырашылі мы і адправіліся ў шлях.

Частку шляху ў гэтай вандроўцы лепей праехаць па чыгунцы да станцыі Гарадзея. Ад гарадзеі—пятнаццаць кіламетраў да Міра. Праехаўшы іх, мы апынуліся ў сярэднявеччы, пад мурамі змрочнага замка. Ен узведзены на пачатку XVI ст. па загаду маршалка і ваяводы берасцейскага Юрыя Ільініча. Праз год перайшоў да Радзівіллаў. За свой доўгі век неаднойчы быў разбураны: у час вайны 1656-1687 спалены казакамі, ў Паўночную вайну захоплены шведамі. Найбольшыя ж разбурэнні дачыніла замку вайна 1812 г. З 1969 г. тут пачаліся рэстаўрацйныя працы, а з 1994 г. ЮНЕСКА аднесла мірскі замак да найважнейшай катэгорыі помнікаў сусветнай культуры.

Нават у сенняшнім, адноўленым стане, замак спалучае ў сваім абліччы нешта, ўласцівае і руінам і абжытому гмаху. Таму ўбачылі мы яго амаль так жа, як убачыў амаль дзвесцi год таму паэт і краязнаўца Уладзіслаў Сыракомля: «Гэта гатычная пабудова, у ей яшчэ праглядваецца нешта феадальнае…, але відаць ужо ўплыў італьянскага стылю. … Муры цагляныя, акуратныя, архітэктура пабудовы чыстая і поўная вытанчанага хараства, стыль гатычны, але змякчаны акруглымі і прастакутнымі формамі—словам, увесь замак прыгожы, з пераходнымі рысамі ад сярэднявечча да новага часу». Дарэчы, цяжка знайсці ў беларускай літаратуры больш маляўнічнае і цікавае апісанне мірскіх ды нясвіжскіх, стаўбцоўскіх мясцін, як у «Вандроўках па маіх былых ваколіцах» Сыракомлі.

Лес паэта звязаны з гэтым краем. Вучыўся ен у дамініканскай школе ў Нясвіжу, тут жа працаваў архіварыюсам у замку Радзівіла. Сыракомля пакінуў апісанне радзівілаўскага архіву, калекцый мастацкіх твораў, сення незваротна страчаных. У 1844 годзе ен бярэ ў арэнду фальварак Залучча непадалек ад Міра і пачынае гаспадарыць на зямлі. Але смерць дваіх дзяцей спыняе шчаслівае жыцце паэта. Ен пакідае родные мясціны і едзе ў Вільню, назаўседы захоўваючы ў сэрцы настальгію, якая праз шмат гадоў падштурхнула яго да напісання «Вандровак…» У 1912 годзе на муры касцела езуітаў ў Нясвіжы усталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар Людвіка Кандратовіча (сапраўднае імя Ўладзіслава Сыракомлі).

З мірскімі мясцінамі звязаныя імены яшчэ двух пісьменнікаў—габрэйскага філосафа XVIII ст. Саламона Маймана ды польскага паэта XIX ст. Адама Плуга. Лес абодвух звязаны з мястэчкам Жукаў Барок непадалек ад Міра.

Праз мяжу—у Супрасль

Ці існуюць для ровера межы? І ці існуюць межы для веры у Бога, для гісторыі, культуры? Знаемячыся на працягу сваіх вандровак з помнікамi гісторыі розных часоў, мы пераканаліся, што кожная мяжа ў чымсці ўмоўная. Нават у сучасным вясковым клубе мажліва спазнаць былую сядзібу. Нават за мурамі барочнага уніяцкага кляштара адчуваецца прысутнасць праваслаўнай царквы, ад старадаўніх часоў пабудаванай на гэтым месцы. Існасць працягвае свае жыцце ў гісторыі, працягвае прывабліваць тых, хто яе шукае. Спрабуючы перакрочыць праз мяжу, падзяліўшую сення агульнае мінулае польскай беласточчыны ды гродзеншыны, мы накіравалі свой чарговы рэйд да старажытнай прававаслаўнай святыні— манастыра ў Супраслі.

Стварэнне Супрасльскага манастыра адбылося напрыканцы XV ст. Ягонымі заснавальнікамі былі Навагрудскі ваявода Аляксандр Хадкевіч ды епіскап Смаленскі, потым Кіеўскі мітрапаліт, Іосіф Солтан. Менавіта ен ахвяраваў манастыру спіс цудадзейнай Смаленскай іконы Божай Маці.

Росквіт манастыра пачынаецца ў XVI ст. Сэрбскі манах Нектарый выканаў фрэскі ў царкве Благавешчання. Быў напісаны Супрасльскі Ірмалагіон—зборнік царкоўных напеваў на цэлы багаслужбовы год. У 1511 г. скончылася пабудова саборнай мураванай царквы Благавешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Гісторыкі архітэктуры лічаць яе апошняй па часе будоўлі царквой абарончага тыпу. Нажаль, будынак не захаваўся да нашага часу. Разбураная ў 1944 годзе, царква пачала аднаўляцца толькі ў 1984 г.

Мы ехалі ў гэты старажытны праваслаўны манастыр толькі на адзін дзень. У чатыры гадзіны раніцы мы ужо рухаліся на роварах ад Ваўкавыска да польскай мяжы. Амаль праз тры гадзіны пад слабым дажджом адбылася размова з мытнікам, які вельмі здівіўся таму, што мы ехалі на роварах—ен бачыў такое ўпершыню. З Божай дапамогай мы мінулі мытню і ўжо ў дзесяць гадзін прысутнічалі на нядзельнай Літургіі ў Супрасльскім манастыры. Нас прынялі надзвычай цепла ды ласкава. Пасля трапезы паслушнік Яраслаў (якому, карыстаючыся выпадкам, мы шчыра дзякуем за выказаную нам увагу) паведаў аб гісторыі манастыра, паказаў захаваўшыяся старажытныя фрэскі, званіцу. Потым мы мелі магчымасць паслухаць запісы хора па напевах Ірмалагіона XVI ст. Пасля такога хуткага, але цікавага знаемства з абіцеллю настаў час вяртацца ў Жыровічы. Развітаўшыся з ветлівымі гаспадарамі, мы ізноў селі на ровары і накіраваліся ў адваротны шлях. Гэтае вяртанне, тасама, як ўсе іншыя, несла з сабою надзею ўбачыць Супрасль яшчэ раз. Але ж хто ведае, ў які бок іншым разам будуць бегнуць нашыя колы?

  студэнты IV курса МінДС
Віктар Папоў, 
Дзмітрый Курапенак, 
Сяргей Валошын

Просмотрено: 0 раз.

Рекомендуем

В Минской духовной семинарии состоялась презентация сборника публикаций известного белорусского деятеля В. В. Богдановича (1878–1939)

В ходе мероприятия перед слушателями выступил составитель сборника, доцент кафедры истории Беларуси, археологии и специальных исторических дисциплин ГрГУ А.С. Горный.

В издательстве Минской духовной семинарии вышел сборник материалов XVII Семинара студентов ВУЗов Беларуси

В состав сборника включены 85 докладов участников форума, выступавших в рамках пленарного заседания, шести тематических секций, а также представивших свои сообщения в секции заочного участия.