Што скажа гісторыя і сучаснасць?

gordunМногія пытанні, каторыя датычацца царкоўнага жыцця, яго правіл і традыцый немагчыма правільна вырашыць без кампетэнтнай парады вопытнага святара. За кансультацыяй па пытаннях, якія узнікаюць у сувязі з практыкай Прычашчэння, мы звярнулісь да дацэнта Мінскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі протаіерэя Сергія Гардуна. Ўжо не першы год айцец Сергій выкладае ў Мінскай Духоўнай Семінарыі і на тыялагічным факультэце ЕГУ. Мы дзякуем айцу Сергію за супрацоўніцтва з нашым студэнцкім часопісам і віншуем яго з царкоўнай узнагародай—ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага трэцяй ступені і сорак пятай гадавінай з Дня Нараджэння, накануне якой айцец Сергій і адказаў на нашы пытанні.

—Айцец Сергій, вядома, што першыя хрысціяне лічылi правiлам прычашчацца за кожнай Літургiяй, але ж з цягам стагоддзяў атрымалася так, што вельмі часта Літургіі служацца без прычаснікаў. Як бы вы маглі растлумачыць такое становішча, чаму так здарылася?

—Я ўпэўнены, што гэта сведчанне духоўнага збяднення нашага царкоўнага жыцця. Ва ўсякім разе, такое становішча не можа быць нормай. Я б сказаў, што цяпер еўхарыстычная свядомасць пачынае нармалізавацца. У свой час, калі я толькі пачынаў свядомае царкоўнае жыцце, то прачытаў у катэхізісе Мітрапаліта Філарэта Маскоўскага, што рэўнасным хрысціянам трэба прычашчацца чатыры разы на год, або кожны месяц, а астатнім—хаця б раз на год. У той час я ўспрыняў гэта як норму і не прычашчаўся часцей. Але с цягам часу, пры больш глыбокім знаемстве з царкоўнай гісторыяй і с духоўным жыццем, я пераканаўся, што прычашчэнне чатыры разы на год—гэта зусім не норма, а адхіленне ад яе. Свяціцель Васілій Вялікі ў пісьме да Кесарыі піша, што яго сучаснікі прычашчаюцца звычайна чатыры разы на тыдзень: у сераду, у пятніцу, у суботу і ў нядзелю. Для большасці, канешне, гэта цяпер недасягальны ідэал. Але тым не менш, працэс еўхарыстычнага адраджэння адбываецца у нашай Царкве. Многія свядомыя праваслаўныя людзі стараюцца прычашчацца як мага часцей. І я думаю, гэта вельмі добрае сведчанне вяртання да першахрысціянскага ідэалу.

—Як вы лічыце, ці не перашкаджае людзям практыка трохдзеннага еўхарыстычнага посту часцей прыходзіць да прычасця? Чаму святары могуць служыць літургію і прычашчацца без посту, а для міран гэта неабходна?

—Калі мы говорым пра еўхарыстычны пост, то гэта толькі пост ад поўначы да прычашчэння, і гэта пост абсалютны, калі нават ваду нельга ўжываць. ен абавязковы і для святароў, і для міранаў. Што датычыць трахдзеннага посту або посту на працягу тыдня, то гэтыя прадпісанні з’явіліся значна пазней, калі хрысціяне сталі прычашчацца рэдка. Калі чалавек сапраўды прычашчаецца раз ці два на год, я лічу такія прадпісанні апраўданымі. А калі хрысціянін імкнецца прычашчацца кожную нядзелю, то прадпісанні гэтыя не маюць сэнсу.

gordun3Але есць і яшчэ адна прычына іх з’яўлення: многія праваслаўныя хрысціяне ў наш час не заўседы пасцяць на працягу ўсіх пастоў і посных дзен. Для такіх хрысціян пост перад прычасцем абавязковы і карысны, бо ен мабілізуе духоўныя сілы чалавека. І тут есць пэўная логіка: не хапае духоўных сіл пасціць на працягу года ва ўсе посныя дні, то пасці хаця б тры дні перад прычашчэннем. І яшчэ вось што важна: хто не пасціць на працягу ўсіх пастоў, таму, канешне, нельга часта прычашчацца. Мы часта любім гаварыць пра тое, што ў старажытнай Царкве часта прычашчаліся, але забываем пры гэтым, што і пасцілі строга. Царкоўныя каноны, якія тады з’явіліся, прадпісваюць адлучаць ад Царквы хрысціян, якія не пасцяць у Святую Чатырадзесятніцу або ў сераду і пятніцу! А вось такіх царкоўных канонаў, якія патрабуюць трохдзеннага посту перад прычашчэннем, ніколі не было.

Зыходзячы з гэтага, тым, хто на працягу ўсяго года посціць ва ўсе пасты і посныя дні, я звычайна балагаслаўляю прычашчацца і без трохдзеннага гавення. У правільнасці такой практыкі я абсалютна ўпэўнены. Для міранаў не павінна быць больш строгіх патрабаванняў падрыхтоўкі да Прычашчэння, чым для святароў. Калі мы, свяшчэннікі, не посцім тры дні перад літургіяй, а патрабуем гэтага ад міранаў, то ці не становімся мы падобнымі да тых фарысеяў, пра якіх казаў Гасподзь, што яны ўскладаюць на плечы людзей цяжары важкія і непасільныя, а самі не хочуць і пальцам паварушыць (Мф. 23, 4).

І у сувязі з гэтым я хацеў бы сказаць яшчэ вось што: мне даводзілася чуць пра такую практыку, калі на Пасхальнай службе, у пасхальную ноч ці на другі, на трэці дзень Пасхі бацюшка адмаўляецца прачашчаць людзей. Мне нават расказвалі, што адзін архіерэй (дзякуй Богу, што не ў Беларусі) гадоў пяць таму выдаў такое распараджэнне ў сваей епархіі: у пасхальны тыдзень нікога не прычашчаць. Бо, значыць, быў Вялікі пост, гэта час пакаяння, дык вось тады трэба было і прычашчацца. Гэта сапраўды жахлівыя і недарэчныя выпадкі, і мне прыходзілася з некаторымі свяшчэннікамі ўступаць у дыскусію і тлумачыць ім, што ў любы дзень, калі царкоўны Устаў дазвалае служэнне Бажэственнай Літургіі, кожны хрысціянін можа прычасціцца. Бо на кожнай Літургіі гучыць запрашэнне верным: «Са страхам Божым і вераю прыступіце».

—У Рускай Праваслаўнай Царкве існуе абавязковая традыцыя прыступаць да Святога Прычасця толькі пасля споведзі. Але ж у іншых Праваслаўных Цэрквах гэта не абавязковае правіла. Як бы вы маглі растлумачыць разыходжанні ў традыцыях паміж Праваслаўнымі Цэрквамі, і якая традыцыя на ваш погляд з’являецца больш правільнай?

—Калі браць старажытнасць (я маю на ўвазе першыя стагоддзі), то, канешне, споведзь і прычашчэнне не былі звязаныя паміж сабою. З гэтым не будзе спрачацца ніхто, хто сапраўды знаемы з царкоўнай гісторыяй. Калі браць часы пазнейшыя, скажам, XV-XVIII стагоддзі, то зноў жа не толькі ў Рускай Праваслаўнай Царкве, але і ва ўсім праваслаўным свеце была традыцыя перад кожным прычашчэннем ісці да споведзі. Цяпер у некаторых Памесных Цэрквах, напрыклад ў Грэчаскай і Амерыканскай, сітуацыя змянілася. Але змяненне адбылося толькі ў дваццатым стагоддзі. Якая практыка больш правільная і як нам быць у цяперашніх умовах? Я лічу, што на пачатку духоўнага жыцця, калі чалавек толькі-толькі становіцца на шлях царкоўны, яму нельга раіць адразу прычашчацца кожную нядзелю, бо яму цяжка яшчэ рыхтавацца да прычашчэння, а прычашчацца без падрыхтоўкі—нельга. Аптымальным у гэтым выпадку магло б быць чатырох-пяціразовае прычашчэнне ў год. Калі я настаўляю, напрыклад, новахрышчоных ці пры вянчанні маладых, то раю абавязковая датрымлівацца такога мінімуму. Чалавек павіннен адчуць усю веліч Таінства і сваю асабістую адказнасць у падрыхтоўцы да прычашчэння. У такім разе перад кожным прычашчэннем абавязкова споведзь. Пры такой мінімальнай інтэнсіўнасці еўхарыстычнага жыцця я лічу апраўданай абавязковую споведзь. А вось калі чалавек сапраўды стараецца жыць па царкоўнаму Уставу (і такіх вернікаў у нашых царквах нямала), то пры ўзнікненні ў яго духоўнай патрэбы ў частым прычашчэнні, напрыклад, два разы на тыдзень, у гэтым выпадку няма асаблівай патрэбы кожны раз ў споведзі. Але ж усе гэтыя пытанні павінны вырашацца, па-першае вопытным і адукаваным духаўніком, які ведае, што таінствы Споведзі і Прычашчэння паміж сабой сапраўды не звязаны, і, па-другое, пры асабістым кантакце духаўніка з вернікам. Было б памылкай з амвона пачаць гаварыць, што ўсім дазваляецца прычашчацца без споведзі. Палова тых людзей, што стаяць у храме, як правіла, не маюць правільнага ўяўлення аб Споведзі і Прычашчэнні або і зусім ніколі не спавядаліся, і было б абсалютна ненармальна, калі б яны ішлі прычашчацца, як і тыя вернікі, якія вядуць свядомае царкоўнае жыцце.

—Вы гаварылі, што духаўнік можа дапусціць, альбо не дапусціць чалавека да Прычашчэння. За якія грахі не дапускаецца чалавек да гэтага Таінства?

—Чалавек не дапускаецца да Прычасця за такія цяжкія грахі, як, скажам, аборт ці пралюбадзеянне, жыцце нібыта ў шлюбе, але без грамадзянскай рэгістрацыі, не гаворачы ўжо пра царкоўннае вянчанне. Часта бывае і так, што чалавек упершыню сутыкнўся з Царквой і яму сказалі, што трэба прычасціцца, а ен ніколі ні Евангелля не чытаў, ні нават нейкай дзіцячай Бібліі, не мае ніякага ўяўлення пра тое, ў чым сутнасць гэтага самага прычашчэння. У яго можа і няма ніякіх цяжкіх грахоў, але ж абсалютнае няведанне самой прыроды Царквы не дазваляе яму паўнацэнна ўдзельнічаць у царкоўным жыцці. Павінны быць нейкія уводзіны ў царкоўнае жыцце, трэба пахадзіць трохі ў царкву, вывучыць самыя першыя малітвы, прывучыць сябе да таго, каб раніцай і ўвечары хоць коратка памаліцца Богу, каб чалавек ішоў да Прычасця свядома.

—Ці існуе небяспека заразіцца хваробамі, калі ўсе людзі прычашчаюцца з адной лжыцы, і можа есць сэнс неяк інакш арганізаваць Прычашчэнне, неяк інакш падаваць вернікам Святыя Дары?

—Я думаю, што страх заразіцца марны, хаця ў некаторых ен есць. Бывае, што нават на споведзі нехта скажа, што прычашчаўся б і часцей, але стрымлівае тое, што ўсе прычашчаюцца з адной лыжачкі. У такіх выпадках я звычайна гавару: «Свяшчэннік прычашчае з адной чашы і з адной лжыцы да 100 чалавек, і ўсе тое, што ў чашы асталося, кожны раз, после кожнай Літургіі, свяшчэннік той самай лжыцай сам да канца і ўжывае. І пры гэтым няма такой статыстыкі, якая б сведчыла пра тое, што свяшчэннікі часцей хварэюць заразнымі хваробамі ці ў іх меншая працягласць жыцця, чым у іншых людзей». Гэта сведчыць аб тым, што апасенні заразіцца—марныя. Я перакананы, што благадаць Божая ахоўвае чалавека. І таму я лічу, што і асобай патрэбы неяк інакш даваць Святыя Дары няма.

З айцом Сергiем гутарыў Юрый Рой,
студэнт III курса МiнДА

Рекомендуем

В Минской духовной семинарии состоялась презентация сборника публикаций известного белорусского деятеля В. В. Богдановича (1878–1939)

В ходе мероприятия перед слушателями выступил составитель сборника, доцент кафедры истории Беларуси, археологии и специальных исторических дисциплин ГрГУ А.С. Горный.

В издательстве Минской духовной семинарии вышел сборник материалов XVII Семинара студентов ВУЗов Беларуси

В состав сборника включены 85 докладов участников форума, выступавших в рамках пленарного заседания, шести тематических секций, а также представивших свои сообщения в секции заочного участия.