600-летие Свято-Рождества-Богородичной церкви д.Мурованка
<a href="# — каля 3 метраў. Таўшчыня сцен дасягае двух метраў. Унутраная прастора падзелена чатырмя гранёнымі слупамі на тры нефы. Яны перакрыты зорчатымі скляпеннямі, гурты якіх ў вычварным спляценні ствараюц ромбы і трохкутнікі.
Сістэму абарончых прыстасаванняў састаўляюць вежы з байніцамі і байніцы, размешчаныя ў сценах вышэй скляпенняў.
Мяркуючы па слядах ад куль і картэчы на цэгле, Мурованка шмат разоў была атакавана узброенымі.
Аднак да абароны Мураванка прыстасавана значна слабей за храм у Сынковічах.
У 1863 г. настаяцелем быў прызначаны святар Леў Савіцкі, выпускнік Літоўскай духоўнай семінарыі. Пры ім старадаўняя Мураванкаўская царква набыла сучасны прыгожы выгляд, было складзена яе апісанне, надрукаванае ў "Літоўскіх епархіяльных ведамасцях" за 1873 г. Апошні капітальны рамонт царквы быў зроблены сто гадоў таму, у 1906 годзе, на сродкі Віленскага Свята-Духавага брацтва. У Мураванкаўскай царкве знаходзіліся дзве шанаваныя іконы Божай Маці: адна мясцовая, па левы бок ад царскай брамы, другая, у асобным ківоце, была перанесена з ліквідаванай Волчыкаўскай царквы, некалі прыпісной да Мураванкаўскай.
Паводле звестак даследчыка святара Віктара Завалы, з 1864 г. у прыходзе існавала царкоўнапрыходская школа, што размяшчалася ў розны час па хатах святароў. Пасля пажару прыхаджане пабудавалі на свае сродкі вучылішчны дом на царкоўнай зямлі.
Напярэдадні першай сусветнай вайны ў прыходзе дзейнічалі тры царкоўна-прыходскія школы: у вёсках Мажэйкава, Шпількі і Агароднікі. У іх навучаліся каля 150 чалавек.
У 1928 г. Мураванкаўская царква была адабрана ў праваслаўных польскімі ўладамі, пераабсталявана пад касцёл і перададзена каталіцкай абшчыне.
У жніўні 1993 г. вернута праваслаўным. Мураванка застаецца цэнтрам прыхода, які аб'ядноўвае 8 навакольных вёсак. Пры царкве арганізавана нядзельная школа.