«Творчасць Святланы Алексіевіч заклікае чалавека ўзняцца духам». Брацтва Віленскіх мучанікаў віншуе пісьменніцу з прысуджэннем Нобелеўскай прэміі

11 октября 2015 Версия для печати

180«Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы з пачуццём вялікай радасці разам з усёй беларускай інтэлігенцыяй выказвае пісьменніцы Святлане Алексіевіч свае віншаванні ў сувязі з прысуджэннем ёй Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

Творчасць Святланы Алексіевіч мы ўспрымаем як высокае служэнне людзям у духу праўдзівасці і сумлення.

У адным са сваіх інтэрв’ю пісьменніца сфармулявала мэту сваёй творчасці як імкненне спрыяць умацаванню чалавечага духу. Сучасны свет пастаянна прапануе нам падманныя ідэалы, на кожным кроку — і ў паўсядзённасці, і на глабальным узроўні — выпрацоўваюцца матрыцы, якія вядуць да прыніжэння і патаптання чалавечай годнасці. У такой сітуацыі чалавек нярэдка апынаецца сам-насам перад абліччам здавалася б непераадольнай ілжы і страху. Гэта і ёсць тая пастка, якою імкнецца вораг роду людскога скарыць дух чалавечы.

Творчасць Святланы Алексіевіч заклікае чалавека ўзняцца духам, паўстаць унутры самога сябе супраць падману і зла, і праз гэта адчуць сваю глыбінную еднасць з усімі людзьмі добрай волі і ўбачыць тое святло, да якога мы ўсе пакліканы. І ў гэтым усе мы павінны быць суработнікамі — аднадумнымі і адзінадушнымі!»

МинДАиС / Church.by

Рекомендуем

Вышел первый номер научного журнала "Белорусский церковно-исторический вестник"

Издание ориентировано на публикацию научных исследований в области церковной истории. Авторами статей являются преимущественно участники Чтений памяти митрополита Иосифа (Семашко), ежегодно организуемых Минской духовной семинарией.

Принимаются статьи во второй номер научного журнала "Труды Минской духовной семинарии"

Целью издания журнала «Труды Минской духовной семинарии» является презентация и апробация результатов научной работы преподавателей и студентов Минской духовной семинарии.