«Благаславенная, якой належат душы ўсяго свету»

1 (1)Жыровіцкі цудатворны абраз можна аднесці да найбольш шануемых святыняў на Беларусі. Гэта, бадай, самы маленькі з вядомых абразоў Маці Божай, памерам усяго 5,6/4,4 см., уяўляючы сабой плоскі рэльеф на камяні (відаць, яшме). Абраз адносіцца да іканапіснага тыпу «замілаванне». Амаль ўсе даследчыкі, вывучаўшыя Жыровіцкі абраз, зыходзяцца ў тым, што гэта—выдатны твор разьбы па камяні, захоўваючый рысы вельмі дзіўнай, тонкай працы. Праваслаўная царква шануе Жыровіцкі абраз, як нерукатворны, але ўвесь час гэтая святыня прыцягвала да сабе ўвагу знакамітых майстроў, якія праз майстэрства сваіх рук спрабавалі данесці да вернікаў выяву Богамаці Жыровiцкай ў шматлікіх спісах. Некаторыя са спісаў Жыровiцкага абразу дастаткова вядомыя, як напрыклад, спіс з царквы ў Быцені. Але ж іншыя засталіся вядомымi толькі вузкаму колу спецыялістаў.

Аднім з малавядомых спісаў Жыровіцкага абразу з’яўляецца гравюра Лявонція Тарасевіча, выкананая ў 1682 годзе ў Вільні. Гэтая работа цікавая не толькі тым, што з’яўляецца адной з першых спробаў гравіравання абраза, але і тым, што выканана ў лепшых традыцыях еўрапейскага і беларускага мастацтва XVII стагоддзя. Аўтар гравюры, Лявонцій Тарасевіч, з’яўляецца вельмі цікавай асобоай для свайго часу. Час яго нарадження дакладна не вядомы. Некаторыя даследчыкі лічаць яго родным братам Аляксандра Тарасевіча, таксама вядомага гравера, з якім Лявонція часта блытаюць. Паміж навукоўцамі Беларусі і Украйны ідзе спрэчка аб нацыянальнай прыналежнасці Тарасевічаў, што звязана з тым, што Лявонцій некаторы час жыў ў Чаркасах. Есць звесткі, што Л. Тарасевіч атрымаў адукацыю ў Аўсбурге, дзе некаторы час вучыўся ў братоў Кіліанаў, гравераў на медзі. Пасля заканчэння вучобы Тарасевіч доўгі час працаваў на Украіне і на Беларусі, дзе атрымаў значную вядомасць. Даследчык беларускай кніжнай гравюры доктар мастацкіх навук Шматаў называе Лявонція Тарасевіча «буйнейшым граверам Усходняй Еўропы, творы якога можна паставіць на адзін ўзровень з лепшымі еўрапейскімі гравюрамі таго часу».[1] Цікава, што тэматыка твораў майстра звязана з беларускімі і літоўскімі землямі. Аб вядомасці гравера сведчыць тое, што ў час сумеснага царавання на Русі Яна і Пятра Аляксеевічаў ен быў закліканы да Масквы, дзе выконваў заказ Шаклавітага: гравіраваў абраз св. пакутніка Федара Страцілата і партрэт царэўны Соф’і. Усяго ж вядома больш за 70 работ майстра, сярод якіх вельмі значнае месца займаюць ілюстрацыі да розных выданняў, выхадзіўшых у Вільне, Супраслі і іншых беларускіх друкарнях. Дасканала валодаючы тэхнікай малявання чалавечай фігуры, Лявонцій Тарасевіч атрымаў таксама слыннасць партрэтыста. З-пад ягонага разцу выйшлі партрэты такіх вядомых асоб, як Ксаверы Радзівіл, Смаленскі епіскап Корвін-Гансеўскі, Ашмянскі прастольнік Георгі Зямля. Сапраўднай вяршыняй творчасці гравера лічацца гравюры да «Патэрыка Пячерскага», выдадзенага ў Кіеве ў 1702 годзе, зробленыя з такім рэалізмам, майстэрствам , што даследчыкі параўноўваюць іх з «найлепшымі галандскімі гравюрамі таго часу».[2]

Гравюра з выявай Жыровiцкага абразу, выкананая Тарасевічам у 1682 годзе па малюнку П. Бацевіча, адносіцца да сталага перыяду ягонай творчасці. Абраз паданы у алегарычнай, вобразнай манеры, характэрнай для беларускага барока. Цікава (аздабленне абразу), выявы апосталаў Пятра і Паўла, падтрымліваючых раму абразу. Па меркаванню В. Пуцко, «такі малы твор, як жыровіцкі, натуральна, патрабаваў сваеасаблівага афармлення. Вельмі магчыма, што абрамленне, паказанае на гравюре Тарасевіча…упрыгожвала дошку, на якой быў замацаваны яшмавы абразок».[3] Гравюра мае некалькі надпісаў. Цікава спалучэнне польскай і славянскіх моў—дарэчы даволі тыповы выпадак на Беларусі XVI—XVII стагоддзяў. Надпіс унізе можна перавесці наступным чынам: «Петр—глава апосталаў, Павел—сведка нябесных таямніц, Благаславенная Панна, якой належаць душы ўсяго свету. Петр мае ключы пазбаўлення ад грахоў, Павел—вялікі казнадзей праўды, слава ўсяго свету.» Безумоўна, гравюра Лявонція Тарасевіча яшчэ патрабуе даследавання мастацвазнаўцаў і гісторыкаў, як азін з найцікаўнейшых помнікаў беларускага барока ў кніжнай графіцы XVII стагоддзя.

 Вiктар Папоў,
студэнт III курса МiнДС

[1] Шматаў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI -XVIII стагоддзяў Мн, 1984, с. 127

[2] Ровинский Д. Подробный словарь русских граверов XVI — XIX в.в.СПб, 1888, с.70

[3] Пуцко В.Жыравіцкі рэльеф ПГКБ, № 2, 1989, с.23 — 24

Рекомендуем

Вышел первый номер научного журнала "Белорусский церковно-исторический вестник"

Издание ориентировано на публикацию научных исследований в области церковной истории. Авторами статей являются преимущественно участники Чтений памяти митрополита Иосифа (Семашко), ежегодно организуемых Минской духовной семинарией.

Принимаются статьи во второй номер научного журнала "Труды Минской духовной семинарии"

Целью издания журнала «Труды Минской духовной семинарии» является презентация и апробация результатов научной работы преподавателей и студентов Минской духовной семинарии.