Генадзь Говар

1 (1)Рэдакцыя нашага часопіса вельмі рада была пазнаёміцца з беларускім мастаком Генадзем Говарам. Яго шматлікія карціны i графічныя лісты знаходзяцца ў музеях i асабістых калекцыях Беларусі i далёка за яе межамі. Аказалася, што ён піша яшчэ і вершы. Дакладней, думае вершамі.

Асноўнай тэмай творчасці Генадзя Говара як у жывапісу і графіцы, так і ў паэзіі з’яўляецца асэнсаванне часу. Toe, што не змяшчаецца ў межах палатна, выліваецца на паперу. Думка мастака i думка паэта жывуць побач, дапаўняюць i развіваюць адна адну. Спасцігаць тaямнiцы прыроды, быць пастаянна ў творчым пошуку, не спыняцца на дасягнутым — вось крэда мастака i паэта Генадзя Говара. Быць мастаком адказна. Быць паэтам адказна ўдвая: падзеі, думкі, пачуцці, увасобленыя ў слове, застаюцца назаўсёды.

Усё, нібы наканавана…
І як ба мы неўтаймавана
Ні планавалі дабрабыт,
Праз небывалы плебісцыт—
Не будзе згоды ў жаданнях,
Бо мы жывем на параўнаннях…

* * *

Бог ёсць Любоў.
Любоў дае Надзею.
Надзея—Веру.
Вера—ведаў стос… Сустрэнем разам
Значную падзею—
Дзве тысячы гадоў,
Як з намі наш Хрыстос!

* * *

…Усё будзе, як захоча Бог!
Павер Яму праз дыялог…
Бо толькі праз любоў да Бога
Да шчасця прывядзе дарога.

 Генадзь Говар, 2002

Рекомендуем

Вышел первый номер научного журнала "Белорусский церковно-исторический вестник"

Издание ориентировано на публикацию научных исследований в области церковной истории. Авторами статей являются преимущественно участники Чтений памяти митрополита Иосифа (Семашко), ежегодно организуемых Минской духовной семинарией.

Принимаются статьи во второй номер научного журнала "Труды Минской духовной семинарии"

Целью издания журнала «Труды Минской духовной семинарии» является презентация и апробация результатов научной работы преподавателей и студентов Минской духовной семинарии.