«Глядзі мне ў вочы…»

1 (1)У жыцці кожнага народа есць чорныя даты. Трагедыі, якія прымусілі скалыхнуцца сэрца, тым ці іншым чынам тычацца ўсіх. Знянацку атрыманая рана загаіваецца не адразу і доўга нагадвае пра сябе ныючым напружаным болем. Нятрэба шмат тлумачыць, чым адгукаюцца ў беларускім сэрцы словы Мінулая Вайна, Чэрнобыль, Няміга… Іншы раз узнікае такое адчуванне, што беларусы для ўсяго астатняга свету толькі тым і адметныя, што ім болей за іншых баліць. Можа таму і адбываюцца ў жыцці палохаючыя супадзеньні, праз якія зьвяртаеш увагу і на чужы боль. З`яўляюцца падставы паспачуваць, зразумець…

Супадзеньне, якое наўрадці пакіне беларуса абыякавым: 26 красавіка (!) селета ў нямецкім мястэчку Эрфурт было забіта каля дваццаці чалавек. Знянацку і бессэнсоўна, як гінулі на Нямізе…

Дзевятнаццацігадовы Роберт Штайнхойзер, якога раней адлічылі з гімназіі імя Гутэнберга ў Эрфурце, тым не менш прыйшоў з іншымі вучнямі на экзамен па матэматыцы. Пад час экзамену ен нечакана ўскочыў з месца і, абвясьціўшы, што ўсе, што адбываецца, не мае сэнсу, пачаў страляць з пісталета. Потым ен пабег па карыдоры, залятаў у класы і забіваў, забіваў усіх, хто трапляўся яму на вочы. Загінула дванаццаць выкладчыкаў, дырэктар гімназіі, сакратар гімназіі, паліцэйскі і дзьве вучаніцы. Яшчэ шэсьць ахвяраў злачынства трапілі ў эрфурцкі шпіталь у вельмі крытычным стане.

Нямеччына была шакаваная як ніколі з часоў ІІ сусветнай. Па ўсей краіне быў абвешчаны траур, сцягі з чорнымі істушкамі луналі напаўузнятыя над дзяржаўнымі ўстановамі больш за месяц. На пахаваньні ахвяр у Эрфурце прысутнічалі бундэсканцлер Герхард Шродэр і прэзідэнт Еханэс Раў. Спробы зразумець, чаму так адбылося, і што рабіць, каб не паўтарыўся гэты жах, чаргаваліся ў масс медыя з гіпердакументальнымі падрабязнасьцямі падзеі, якая, па словах Г. Шродэра, «пераўзыйшла ўсе ўяўныя апасеньні».

1 (1)Штайнхойзер быў чальцом клуба стралкоў, меў дазвол на валоданьне зброяй, вялікая колькасьць якой была ў яго знойдзеная пад час следства. Да таго ж ен быў заўзятым аматарам папулярнай камп’ютарнай гульні «Counterstrike», якая, дарэчы, імітуе разнастайныя антытэрарыстычныя аперацыі… Рыштунак і адзеньне юнака ў той дзень цалкам паўтарылі зброю і касцюм персанажа гэтай гульні. Газеты адзначылі, што менавіта ад яе ў галаве «няшчаснага» хлопца «мог скласьціся нейкі ігрывы код, стэрыятып паводзін», і пачалі называць Штайнхойзера «ашалелым вар’ятам з Эрфурта».

Вось, можна па-трэбаваць больш жорсткіх правілау для жадаючых валодаць зброяй, як гэта пачалі рабіць у бундэстаге, альбо, як гэта пэўна зрабілі б у нас, можна наракаць і лаяцца на вялікую колькасць вар’яцкіх камп’ютерных гульняў. Але ведаеце, што спыніла гэтую крывавую гульню пакрыўджанага бэйбуса, прымусіла «вар’ята» вярнуцца да розуму?!? Для мяне асабіста гэта самае ашаламляльнае з усей мутнай плыні ўражваючых акалічнасьцей, якія напрактыкавана хутка і са смакам сталі распавядаць СМІ. Вар’ята спынілі не паліцэйскія і не фармаванні спецпрызначэння! Сутыкнуўшыся са Штайнхойзерам у карыдоры, калі ўжо шалена чулі шматлікія стрэлы, настаўнік гісторыі Райнер Хайзе патрабаваў ад падлетка, каб той глядзеў яму ў вочы, калі буде рабіць наступны стрэл. У адказ хлопец адвеў рулю пісталета і прамовіў: «На сеньня хопіць…» Пасля гэтага настаўнік зацягнуў былога вучня ў класны пакой і зачыніў дзверы. Калі з`явілася паліцыя, забойца стрэліў у самога сябе… Просты чалавечы позірк няспужаных вачэй аказаўся найдзейснай антытэрарыстычнай зброяй.

 Дзмітрый Шыла,
студэнт факультэта тэалогіі
Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэта

Рекомендуем

Вышел первый номер научного журнала "Белорусский церковно-исторический вестник"

Издание ориентировано на публикацию научных исследований в области церковной истории. Авторами статей являются преимущественно участники Чтений памяти митрополита Иосифа (Семашко), ежегодно организуемых Минской духовной семинарией.

Принимаются статьи во второй номер научного журнала "Труды Минской духовной семинарии"

Целью издания журнала «Труды Минской духовной семинарии» является презентация и апробация результатов научной работы преподавателей и студентов Минской духовной семинарии.