Швайпальт фiель-немец, якi друкаваў беларускiя кнiгi
Нават сення, ў час камп’ютараў і інтэрнету, нашае жыцце немагчыма уявіць сабе без кнігі. Гартаючы старонкі, мы атрымліваем веды, пазнаем свет ва ўсей ягонай шматбаковасці. Па кнігам мы вучымся кахаць і пакутваць, па кнігах жа вучымся маліцца да Бога.
Жыцце Царквы без кнігі цяжка сабе уявiць. Вось ужо колькі стагоддзяў царкоўныя службы выконваюцца па адных і тых жа кнігах. Кніга ў Царкве прысутнічае ўсюды-на клірасы і ў алтары, у руках дыякана і ў руках міраніна. На старонках малітваслова сустракаюцца ў малітве Бог і чалавек, на старонках Евангелля змяшчаюцца ўсе таямніцы свету.
А вось якімі былі першыя друкаваныя славянскія кнігі? Гісторыя іх з’яўлення працягвае цікавіць даследчыкаў. Мажліва таму, што гэта гiсторыя абакружаная сваеасобнай таямнічасцю-першыя друкаваныя славянскія інкунабулы з’явіліся ў канцы 15 стагоддзя ў Кракаве, ў самым сэрцы каталіцкай Польшчы.
Першадрукаром славянскіх царкоўных кніг быў, як не дзіўна, чалавек, які, на першы погляд, не меў ніякога дачыненньня да друкарства. Звалі яго Швайпальт Фіель, паходзіў ен з германскага гораду Наўштадт. Фіель быў шаўцом, займаўся вытворчасцю арнатаў-багаслужбовага каталіцкага адзення. У выхадных звестках сваіх «Актоіха» і «Часаслова» ен пазначае свае паходжанне: » мещанин краковськы Швайпольт Фиоль из немец немецкого роду франк». Стаць друкаром Фіелю прапанаваў слынны ў той час у Польшчы Ян Турзо-адзін з найбагацейшых людзей свайго часу. Турзо цалкам фінансаваў предпрыемства, спадзяючыся, мажліва, на вялікія прыбыткі. Сапраўды-недахоп багаслужбовых кніг адчуваўся заўседы. Асбліва ж праваслаўных, якія традыцыйна перапісваліся ад рукі і каштавалі вялікія грошы. Духоўнымі ініцыятарамі іх друкавання маглі стаць праваслаўныя святары і епіскапы Польшчы і Беларусі, пераканаўшыя Турзо ў неабходнасці ўкладання грошаў ў гэты праект. Але сам факт таго, што намер выдання праваслаўных літургічных кніг з’явіўся ў каталіцкай Польшчы, не можа не цікавіць. Хутчэй за ўсе, кнігі прызначаліся для тэрыторыі сучаснай Беларусі, дзе ў той час было непроста знайсці дастаткова адукаваных людзей, маючых досьвед у кнігадрукаванні, таму праваслаўныя братчыкі пачалі шукаць падтрымку сваей ідэі ў культурным асяроддзі польскага Кракава.
Тое, што было задумана, было справай нелегкай. Перш за ўсе, неабходна было набыць тэхнічнае абсталяванне. Для таго, каб друкаваць па-славняску, трэба было зрабіць кірылічны шрыфт. Такі шрыфт, згодна з захаваўшымся дагаворам ад 4 лютага 1491 г., выканаў для Фіеля нямецкі майстар Рудольф Басдорф Малодшы. Ўзорам для шрыфту былі рукапісы, выкананыя паўуставам. Даследчыкі лічаць, што свае кнігі Фіель перадрукоўваў з маскоўскіх рукапісных арыгіналаў.
У 1491 г. у ягонай друкарні пабачылі свет «Актоіх» і «Часаслоў». Яшчэ дзве кнігі-«Трыедзь посная» і «Трыедзь каляровая» выйшлі, як мяркуюць, суадносна ў 1492 і 1493 гг. Здавалася, справы Фіеля пайшлі добра, але са з’яўленнем ягоных выданняў з’явіліся і новыя турботы.
Афіцыйна каталіцкія духоўныя ўлады не далі дазволу на друкаванне ў Кракаве праваслаўных багаслужбовых кніг, але і не перашкаджалі прадпрыемству. Мажліва, гэтая лаяльнасць абумоўлівалася падтрымкай Яна Турзо, два сына якога былі каталіцкімі святарамі, а пазней-нават епіскапамі. Але с цягам часу ў друкароў пачынаюцца сутыкненні з прадстаўнікамі каталіцкай царквы.
Восенню 1491 г. Фіель быў абвінавачаны ў распаўсюджані гусіцкай ерасі. Невядома, што канкрэтна было падставай для гэтага. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Фіель мог пасварыцца з канкурэнтамі-іншымі друкарамі, якіх было некалькі ў Кракаве. Адзіны сярод іх, друкаваўшы кнігі кірыліцай, карыстаўшыеся попытам, Фіель, безумоўна, мог мець зайздроснікаў і канкурэнцыю. Аб гэтым сведчыць тое, што друкар прасіў Рудольфа Басдорфа захаваць ў таямніцы тое, як ен вырабіў кірылічны шрыфт.
Афіцыйна Фіель абвінавачваўся ў некаторых выказваннях наконт каталіцкага касцела і пасля дапросаў быў пасаджаны ў турму, дзе знаходзіўся некалькі месяцаў, пакуль вялося следства. Следства паказала безпадстаўнасць абвінавачанняў, але Фіель быў вымушаны перад звальненнем урачыста прачесці сімвал веры, адрэчся ад сваіх «памылак» і неасцярожных словаў.
У той час, калі Фіель знаходзіўся ў зняволенні, выданне кніг спынілася. Ян Турзо пачынае спробы ўратаваць друкарню. Ен выкарыстоўвае свае сувязі і звяртаецца непасрэдна да кардынала Фредэрыка Ягелончыка, архіепіскапа гнезненскага, прымаса Польшчы. Турзо прасіў кардынала аб дазваленні друку ўжо падрыхтаваных выданняў, а таксама аб выданні яшчэ некалькіх славянскіх кнігаў. Але кардынал не спяшаўся з адказам. Ен ведаў Турзо асабіста, меў з ім даволі добрыя адносіны, але разумеў, што справа Фіеля кідае цень на ўсе кнігадрукарскае прадпрыемства. Архіепіскап памятаў аб буле папы Інакенція VII ад 1487 г., ў якой ен загадваў ўсім епіскапам праводзіць цэнзуру друкаваных кніг пры дапамозе прфесароў ўніверсітэтаў. Таму ен звяртаецца непасрэдна да папы з прашэннем аб вырашэнні справы. Адказ быў адмоўны. У пачатку 1492 г. кардынал афіцыйна забараняе продаж і далейшае друкаванне кніг друкарні Фіеля.
Існуе погляд, што негледзячы на забарону, Турзо і супрацоўнікі друкарні ўсе ж выдалі ў 1492 ці, нават, у 1493 годзе раней набраныя «Трыедзь посную» і «Трыедзь каляровую». На гэтых кнігах, у адрозненне ад папярэджніх выданняў, не пазначаны дадзеныя друкарні і дата друку (зразумела, чаму), але па паперы, якасці друку, шрыфце яны аналагічныя выдынням Фіеля 1491 г.
Так скончылася гісторыя кракаўскай друкарні Швайпальта Фіеля. Выйшаўшы з турмы, Фіель больш не спрабаваў займацца друкарствам, справай, якую ен, відаць, любіў і дбаў аб ей. У пачатку XVI ст. Былы друкар працаваў горным майстрам на рудніках у Залатым Стоку ў Сілезіі. Памер Фіель у 1525 г.
Імя Швайпальта Фіеля шмат часу заставалася забытым, кнігі ягоныя сталі рарытэтамі. Вядомы немецкі гуманіст Канрад Цэлтыс нават у 1498 г. дарэмна спрабаваў заказаць выданні Фіеля ў сваіх кракаўскіх сяброў.
Першым, хто ўзгадаў імя Фіеля, быў вядомы украінскі пісьменнік XVII ст. Захарыя Капысценскі. Ен узгадвае у сваім рукапісу «Паланодія» 1619-1621 г.г., што «Трыедзь» Фіеля захоўвалась у некаторых манастырах ды цэрквах «зямлі Львоўскай», на Валыні, «У маетносці пана Богдана Сапегі, воеводы мінского». «Актоіх» належаў царкве Сімеона Столпніка ў Каменцы-Літоўскім, «Часасловец»-Мікалаеўскаму сабору ў Брэсце.
Цікавасць да асобы Швайпальта Фіеля ды ягоных выданняў пачалася на пачатку XIX ст. Адным з першых даследчыкаў стардрукаванага «Часаслоўца» стаў пратаіерей Міхаіл Баброўскі, прафесар Віленскага ўніверсітэту і выкладчык Літоўскай сеімнарыі ў Жыровіцах, які адшукаў дзве адзінкі ў бібліятэках Жыровіцкага і Супрасльскага манастыроў. Да нашых дзен захаваліся толькі па некалькі дзесяткаў экземпляраў кніг Фіеля ва ўсім свеце.
Дзейнасць друкарні ў Кракаве цікавіць гісторыкаў і сення. Мажліва таму, што ў яе выданнях праследжваецца ўплыў паўдневарускай і заходнерускай моўных традыцый, таму, што рэдакцыя кніг Фіеля шмат у чым нагадвае аналагічныя тэксты з пазнейшых выданняў Скарыны. А можа таму, што гэтыя кнігі былі першымі?
Вiктар Папоў,
студэнт IV курсу МiнДС