Жыцце за Хрыста

Пастанова святога сабора епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, аб кананiзацыi мучанiкаў падляшскiх.

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

1 (1)

На пачатку трэцяга тысячагоддзя Божай Ласкі Праваслаўная Царква ў Польшчы збірае плёны Божай сяўбы, узбагачаныя пацвярджэннем веры і пакутніцтва праваслаўнага народа Холмшчыны і Падляшша.

Холмская і Падляшская зямля, якая Святую Праваслаўную Веру прыняла тысячу год таму, шмат разоў перажывала драматычныя і трагічныя перыяды сваёй гісторыі. Аднак жа заўсёды была верная Хрысту і Святой Царкве дзякуючы заступніцтву Багародзіцы, якая цудоўную Ікону Сваю праваслаўным продкам нашым на Холмскай Гары даравала. Нават у самых цяжкіх хвілінах, калі здавалася, што святло Святой Праваслаўнай Веры ўжо згасла, зберагла яна спадчыну св. Уладзіміра Вялікага. Перыядам асаблівых выпрабаванняў стала для Холмшчыны и Падляшша ХХ стагоддзе, калі кроў пакутнiкаў ізноў акрапіла гэтую Зямлю.

Драма Святого Праваслаўя на Холмскай и Падляшскай Зямлі дапоўнілася. «Перажываем,-пiсалі ў 1944 г. сыны гэтай Зямлi,-страшныя і трагічныя падзеi, якiя рэкамі крыві i агнем пажараў затапляюць пакутную Холмска-Падляшскую Зямлю… Апошнія дні прынеслі шматлiкiм хрысцiянам вянец пакутніцтва, найвышэйшага аддання Богу і ближнім».

Згодна са Святой Традыцыяй Праваслаўнай Царквы пасля даследавання матэрыялаў, якія датычаць багалюбівага жыцця і пакутніцкай іх смерці Святы Сабор Епіскапаў ПАПЦ аднагалосна:

  1. Устанаўлівае Сабор Святых Пакутнікаў Холмскіх і Падляшскіх, далучаючы да яго Гэтых, каторых імёны ведаем і Гэтых, каторых імёны невыдомыя, а вядомыя толькі Усемагутнаму Богу.
  2.  Залічвае да групы Святых Пакутнікаў Холмскіх і Падляшскіх:- Протапрасвіцера пал. Васілія Мартыша (Тэратынь, 4 траўня 1945 г.),

    — Прот. Паўла Швайко і яго матушку Іоанну (Грабовец, 28 жніўня 1943 г.),

    — Свяшч. Мікалая Гольца (Новосюлкі, 2 красавіка 1944 г.),

    — Свяшч. Льва Коробчука (Ляскув, 10 сакавіка 1944 г.),

    — Свяшч. Пятра Огрыско (Чартовец, 10 красавіка 1944 г.),

    — Свяшч. Сяргея Захарчука (Набруж, 6 траўня 1943 г.),

    — Манаха Ігнація (Манастыр у Яблачыні, 9/10 жніўня 1942 г.).

  3. Прынімае мощы новакананізаваных Святых за святыя рэліквіі і наказвае ўшаноўваць іх.
  4. Залічвае новакананізаваных святароў да групы пакутнікаў-святароў (свяшчэнамучанікаў), а новакананізаваных манахаў-да групы пакутнікаў манахаў (прэпадобнамучанікаў).
  5. Зацвярджае тэкст трапара, кандака і Велічанія Сабора Святых Пакутнікаў Холмскіх і Падляшскіх.
  6. Усталяваць агульнацаркоўнае свята Сабора Святых Пакутнікаў Холмскіх і Падляшскіх у першую нядзелю чэрвеня.
  7. Усталяваць святы прысвечаныя іх памяці вядомых па імені мучанікаў на дзень іх смерці, або на другія дні звязаныя з іх жыццём.
  8. Зацвярджае ікону Сабора Святых Пакутнікаў Холмскіх і Падляшскіх.
  9. Пастаноўляе апублікаваць жыцція Святых Пакутнікаў Холмскіх і Падляшскіх.
  10. Пастаноўляе працягваць збор матэрыялаў з мэтай правядзення наступных кананізацыйных працэсаў:
  • Савва, Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы
  • Сыман, Архіепіскап Лодзенскі і Пазнанскі
  • Адам, Архіепіскап Пярэмыскі і Навасандэцкі
  • Еремія, Архіепіскап Врацлаўскі і Шчэцінскі
  • Авель, Архіепіскап Люблінскі і Холмскі
  • Міран, Епіскап Гайнаўскі
  • Якаў, Епіскап Белмстоцкі і Гданьскі
  • Грыгорый, Епіскап Бельскі

  Люблін, 20 сакавіка 2003 г.

Рекомендуем

Вышел первый номер научного журнала "Белорусский церковно-исторический вестник"

Издание ориентировано на публикацию научных исследований в области церковной истории. Авторами статей являются преимущественно участники Чтений памяти митрополита Иосифа (Семашко), ежегодно организуемых Минской духовной семинарией.

Принимаются статьи во второй номер научного журнала "Труды Минской духовной семинарии"

Целью издания журнала «Труды Минской духовной семинарии» является презентация и апробация результатов научной работы преподавателей и студентов Минской духовной семинарии.