Іканапic — духоўны вiд мастацтва

1Дастаткова наведаць Крыт і іншыя месцы Грэцыі, а сёння і ўвогуле не трехаць, каб зразумець уздзеянне прыгажосці на пачуцці і ў канчатковым выніку на душу, якая натуральным чынам звяртаецца да Бога—крыніцы прыгажосці і падаўцы жыцця. «Прыгажосць выратуе свет», і таму іканапісцы імкнуцца да аднаго: стварыць яе.

Чалавек жадае прыгажосці, і гэта азначае, што яе вобраз пранік у самую яго сутнасць. Без гэтай прыгажосці наш свет становіцца зусім неспасцігальным. Прыгажосць абраза звязана ў першую чаргу не з вытанчанасцю малюнка, а з гармоніяй цэлага. Бо абраз—плод доўгай традыцыі, у якой сузіральнасць непарыўна звязана са стараннай прапрацоўкай дэталяў. Яна не залежыць ад імгненнай інтуіцыі, ад моцных эмоцый, ад чыстай абстракцыі ці ад іскры генія, хаця гэта апошняя ў значнай ступені прысутнічае ў работах вялікіх іканапісцаў. Нічога не застаецца на волю выпадка, і кожны элемент уключаецца ў адзінае цэлае.

У III ст. філосаф-неаплатонік Плоцін гаварыў пра бачанне свету ўнутранымі вачамі, якія дазваляюць зразумець глыбінную сутнасць рэчаў. Прыродная рэальнасць, якая непасрэдна ўспрымаецца пачуццямі, не вядзе нас, на яго думку, углыб рэчаў. Гэтак жа і сапраўдныя іканапісцы. Яны адлюстроўваюць не знешнюю, а духоўную рэальнасць, якая ўяўляе сабой пераважную ісціну.

Што такое абраз і адкуль ён бярэ свой пачатак? Увогуле слова «абраз»—пераробленае грэчаскае, што азначае вобраз, відарыс, партрэт. Для нас—гэта вобраз Бога, Божай Маці ці святых. З гісторыі вядома, што на VI Усяленскім Саборы (691-692) было прынята рашэнне адносна іконашанавання. Адно з правілаў Сабора абвяшчала: «Повелеваем отныне образ Агнца, вземлющего грехи всего мира, Христа Бога нашего, на иконах представлять по человеческому естеству». Да гэтага ж існавала звычка выкарыстоўваць сімвалы, якія замянялі чалавечы воблік Бога, аб чым будзе сказана ніжэй.

На наступным (VII) Усяленскім Саборы было пастаноўлена, што абраз заслугоўвае такога ж пакланення, як і Свяшчэннае Пісанне. Гэта азначае, што абраз пастаўлены на той жа ўзровень, што і Біблія. З той пары і пачалося актыўнае развіццё новага віда мастацтва—іконапісанне. Пачатак іконатворчасці прыпісваецца святому апосталу і евангелісту Луку. Гэта ён напісаў першыя абразы Божай Маці яшчэ пры Яе жыцці.

На праваслаўным Усходзе ікона заўсёды была звязана са светапоглядам, таму мова іканапісу глыбока сімвалічная, прычым у ёй яўна праследжваецца моўная сімволіка: поры года сталі абазначаць уваскрасенне мёртвых, карабель—працвітанне, росквіт, потым Царкву. Але прыдумваліся новыя сімвалы, асабліва ў II ст.: памнажэнне хлябоў сімвалізуе Тайную Вячэру, крыж малявалі як якар ці трызубец. Самым распаўсюджаным і значным сімвалам была рыба—сімвал багацця, яна ж стала сціслай формулай Сімвала Веры. Грэчаскае слова «?????» (рыба) уяўляе сабой абрэвіятуру фразы «Іiсус Хрыстос, Божы Сын, Збавіцель».

Хрысціянскае мастацтва ўзнікла ў выніку сінтэзу некалькіх культур. Гэта даказвае параўнанне пахавальных егіпецкіх партрэтаў III ст. з найстаражытнейшымі абразамі VI і VII стст., якія знаходзяцца ў Сінайскім манастыры. Акрамя рымскай і егіпецкай спадчыны, абраз ўзыходзіць яшчэ да адной традыцыі—«????????????» («не створанай рукой чалавека»). Гаворка ідзе пра Турынскую Плашчаніцу, таямніцу якой не змаглі раскрыць нават даследванні з прымяненнем радыёвугляроднага аналізу, і Нерукатворны Абраз. Пра паходжанне апошняга нам апавядае старажытнае паданне. Правіцель Эдэсы Аўгар, хворы на праказу, даведаўшыся пра вялікія цуды Іiсуса Хрыста, паверыў Яму і паслаў да Яго слугу—жывапісца Ананію. Той ніяк не мог напісаць Іiсуса з-за натоўпу вакол Яго. Але Хрыстос сам падышоў да Ананіі, абмыў твар і выцер яго абрусам, на якім цудоўна адлюстравалася аблічча Збавіцеля. Атрымаўшы абраз, Аўгар вылечыўся, а на ручніку загадаў напісаць «Хрысце Божа, хто спадзяваўся на Цябе, не пашкадуе». У 949 г. святыня была перанесена ў Канстанцінопаль.

Нельга забываць і пра перыяд іканаборства, калі масава знішчаліся абразы. Але ў IX ст. культ абразоў аднавіўся. І ў канцы X ст. сталі развівацца руска-візантыйскія жывапісныя майстэрні. Падтрымліваючы візантыйскіх мастакоў, Русь выпрацавала свой асаблівы іконаграфічны стыль і тэхніку напісання. Тэхніка пісьма спачатку была заснавана на двух відах: «энкаустыка», якую з канца VIII ст. паступова пачалі забываць, і «тэмпера» (клеевая фарба на яйкавай аснове).

Увогуле абраз з’яўляецца ў выніку доўгай працы з дапамогай цярпення, вопыту і таленту. Дошка, як аснова для адлюстравання, патрабуе доўгай падрыхтоўкі. Ад яе залежыць захаванне малюнка ў атмасферных умовах. Вялікае значэнне мае падбор дрэва. У якасці асновы выкарыстоўвалі сасновыя, ліпавыя альбо дубовыя дошкі таўшчынёй ад 2 да 3 сантыметраў. Сярэдняя частка дошкі выдаўбліваецца ўнутр на некалькі міліметраў углыбіню. Па краі застаецца рамка шырынёй 2-5 см. Такая выемка часцей сустракаецца ў рускай, чым у візантыйскай традыцыі і называецца «каўчэг». Сэнс атрыманай рамкі ў тым, каб захаваць святы абраз, як быццам ў каўчэгу.

Потым клеевай масцікай грунтуюць дошку, на якой замацоўваецца тканіна (павалока), таксама насычаная клеем. Яна дазваляе фарбам лепей прылегчы да грунту і дапамагае пазбегнуць пашкоджання фарбавага слоя.

На грунт ці на дошку накладваецца каля сямі слаёў масцікі, прыгатаванай з таго ж клею, замешанага на алебастры ці ляўкасе (сумесь клею з гіпсам ці крэйдаю). На гэта цвёрдае адпаліраванае пакрыццё наносіцца малюнак.

Затым iдзе залачэнне. Фон абраза называецца «святло». Ужываецца жоўтая ці ружовая вохра, часам белы лак. Наступнае—пакрыццё малюнка яечным жаўтком, каб выраўняць каларыт. Далей абраз пакрываюць лакам з пакосту з дабаўкай амбры, смалы ці ацэтату кобальту, які насычае ўсе слаі фарбаў, замацоўвае іх паміж сабой. Мастак не падпісвае абраз, але заўсёды піша назву, якая злучае яе з Архетыпам.

Колер мае вялікае значэнне. Вока, цесна звязанае з іншымі пачуццямі, адрознівае халодныя і цёплыя, вострыя і мяккія, сухія i бляклыя таны. У выніку, колер дзейнічае не толькі на ўсё цела, але і на душу. Таму візантыйцы зацікавіліся максімальным выкарыстаннем колеру ў сваім сакральным мастацтве. Колер ў абразе мае багатую сімволіку. Чырвоны—колер зямны, колер крыві і колер ахвяры, але ў той жа час і колер царскі. Сіні колер—колер нябесны, боскі; ён азначае чысціню, цнатлівасць, выбранасць. Зялёны—колер Святога Духа, вечнага жыцця, вечнага цвіцення. Белы—колер ператварэння і колер белага адзення праведнікаў. Чорны—колер цемры, бяздоння, пекла; але цёмны ці чорны колер сімвалізуе і боскую цемру. Залаты—колер Новага Іерусаліма, які апісаны ў Адкрыцці Іаана Багаслова як ззяючы горад; маляўнічая гучнасць, каштоўнасць, высакароднасць колеру—гэта водблеск прыгажосці Царства Нябеснага.

Кожны чалавек у сваім жыцці сустракаецца з абразом ці ў храме, ці ў экспазіцыі. Ён займае важнае месца ў прыватных і публічных зборах, музеях ці дома. І заўсёды абраз затрымае на сабе позірк і абудзіць цікавасць. Але ў вернікаў і нявернікаў абраз выклікае зусім розныя пачуцці. Нявернікі бачаць у ім твор мастацтва, адчуюць эстэтычную асалоду. У той жа час вернікі бачаць у абразе з’яву духоўнага парадку, знак яднання з Богам.

Як ні дзіўна, кожны абраз мае больш за дваццаць функцый. Сярод іх вылучаюцца наступныя: дагматычная, веранастаўніцкая, пазнавальная, сведкавая, багаслоўская, прапаведніцкая, храмавая, богаслужбовая, гістарычная, вайсковая, пасрэдніцкая, родавая, гаспадарчая, прыкладная, малельная, цудатворная, эстэтычная, літаратурная і іншыя. Абраз—гэта святы вобраз, у якім знаходзяць адлюстраванне цялеснае і духоўнае, чалавечае і Божае, бачнае і нябачнае. Абраз дае нам магчымасць далучыцца да вопыту Царквы. Калі карціну называюць акном у навакольны свет, то абраз—гэта акно ў той дзівосны свет, да якога імкнецца душа верніка.

Стварыць вобраз Хрыста—задача складаная. Найдрабнейшае скажэнне ператварае вобраз ў карыкатуру. Таму Усходняя Царква патрабуе ад іканапісцаў прытрымлівання зводу законаў. Тое ж датычыцца і сімволікі. У адрозненні ад свецкага мастацтва, у якім сімволіка нясе алегарычны характар, тэма абраза непасрэдна раскрывае выяўленае таінства. Другарадная сімволіка, якая змяшчаецца ў галоўных дэталях абраза, зразумелая без цяжкасцей. Гэта малітоўная пастава рук ці крыж ў руках пакутніка. Сімволіка вопраткі, жэстаў і многіх іншых дэталяў строга замацавана.

Іканапісцы нярэдка звярталіся да настаўленняў, якія дакладна ўказваюць, як трэба пісаць і як варта ўспрымаць рысы святых. Таму, яны часта спасылаліся на творы вялікіх іканапісцаў (напрыклад, «Троіцу Ветхазапаветную» Андрэя Рублёва).

Абраз вельмі доўга заставаўся прыналежнасцю манастыроў. І перад тым, як напісаць абраз, манах стварае яго ў самім сабе праз малітву, маўчанне і ціхмянасць. Іканапісец дзейнічае ў строгіх рамках, якія пакідаюць мала месца для творчасці. Яго задача—выразіць сваю веру з дапамогай свайго таленту і канонаў. Але ад яго залежыць, ці будзе ён кім-сьці большым, чым проста капіістам. Мастацтва іканапісца жывіцца Паданнем і вучэннем Царквы. Яго асоба павінна стаць пакорлівай перад выявай. Лагічна, што іканапісец не павінен падпісваць свае творы. Для гэтага ёсць па меншай меры тры прычыны:

1) яго імя – сінонім яго асобы, якая павінна адысці ў цень;

2) абраз ствараецца ў адпаведнасці з Паданнем і дакументамі, якія не маюць ніякага дачынення да мастака;

3) натхненне зыходзіць ад Духа Святога.

Мастак павінен таксама выдаліць з абраза ўсе свае пачуцці, каб не навязваць іх людзям, каб яны не адгароджвалі малельнікаў ад абраза. Як бачым, пісанне абразоў—гэта гераічнае дзеянне.

Аж да XI – XII стст. мастацтва ўсюды адлюстроўвала адну і тую ж рэчаіснасць і імкнулася да адкрыцця нябачных прадметаў. Трэба ўспомніць пра ірландскае, іспанскае і італьянскае мастацтва, якое заставалася ў гармоніі з хрысціянскім Усходам. Але ўжо быў пакладзены пачатак усё большаму адыходу ад Усходняй Царквы. Былі ўведзены ў практыку аптычныя эфекты—глыбінная перспектыва, асвятленне і рэалістычная манера выяўлення персанажаў. Сваю ролю адыграў зварот да пачуццяў. Абраз, звернуты да гледача, стаў карцінай, якая жыве сваім жыццём. Эмацыянальнасць замяніла духоўнае адзінства, а свяшчэнная мова сімвалаў была ўвогуле страчана.

У гэты ж час Усходняя Царква засталася вернай двухмернай іканаграфіі, а хрысціянскі Захад дазволіў трохмерныя статуі, якія адрозніваліся большай індывідуальнасцю і аўтаномнасцю. Калі вялікія мастакі Рэнесанса (Рафаэль, Леанарда да Вінчы і іншыя), трактуючы рэлігійныя тэмы, паказвалі прыгажосць хутчэй фізічную, чым духоўную, то іканапісец адкідваў усе непатрэбныя дэталі, каб ахапіць сферу нематэрыяльнага, дзе час і прастора губляюць сэнс.

Было б памылкова і наіўна супаставіць візантыйскую іканаграфію са школамі сучаснага мастацтва, напрыклад, кубізмам, экспрэсіянізмам ці абстрактным мастацтвам. Але мастацтва абраза патрабуе духоўнага бачання, якое жывіцца вучэннем Царквы і ўвасабляецца ў формы, верныя Паданню. Ва ўсёй гімнаграфіі Праваслаў’я Хрыстос выступае як дасканалая Прыгажосць, якая перавышае ўсё існуючае, Прыгажосць не фізічная, а духоўная, таму зразумела, што мастацтва абраза стварае ідэалізаваную форму, каб стварыць выяву Таго, Хто Вышэйшы, чым сусвет, розум і любыя ўяўленні. Вялікая задача іканапісца заключаецца ў тым, каб з усёй сілай выразіць усеабдымнасць Бажаства, якое насяляе свет.

Абраз—найлепшы крытэрый, які дазваляе размежаваць свецкае і сакральнае мастацтва. Таму вызначым адзнакі сапраўднасці абраза на фармальным узроўні. Гэта неабходна, каб умець адрозніць пераўтваральнае мастацтва ад любой прадукцыі, нават на сакральныя тэмы, якая прысвойвае сабе імя абраза. Такія мастакі, як Марк Шагал і Паўль Клее, дапускаюць дзівосны прыклад пошуку нябачнай рэальнасці праз мастацкую мову, запазычаную з паэзіі, але іх мастацтва, у адрозненне ад мастацтва абраза, не вызначаецца багаслоўскім характарам.

У свецкім мастацтве каштоўны арыгінальны твор адлюстроўвае асобу мастака, уяўляе сабой спробу матэрыялізацыі яго думкі, яго бачання сусвету. Прызнанне публікі патрабуе новай творчасці, і мастак пастаянна імкнецца ўнесці нешта новае і пераўзысці самога сябе. Таму, добра ўладкаваныя выставы носяць характар рэкламы. Гэта некаторыя аспекты свецкага мастацтва, але яны дазваляюць зрабіць першыя крокі ў супастаўленні яго з мастацтвам абраза.

Некаторыя свецкія мастакі падпісваюць свае творы, прыўносячы на палатно мастацкі элемент, які дазваляе ўстанавіць іх аўтарства. Такі спосаб подпісу ў мастацтве абраза не сустракаецца, бо чалавек перад абразом не павінен адцягвацца ад галоўнага—ад сузірання. Іканапісец не павінен падпісваць свае творы. Але многія сучасныя грэчаскія іканапісцы падпісваюць свае абразы. Характэрна, што перад сваім іменем яны ўказваюць: «“Рукою” тагосьці», тым самым зазначаюць, што іх царкоўнае служэнне заснавана на Боскім умяшанні. Ад іканапісца патрабуюцца такія адносіны да прадмета сваей дзейнасці, як у Іаана Прадцечы: «Ему должно расти, а мне умаляться» (Ін. 3:30), адносіны любасныя і ўважлівыя.

 Наталля Семярнік,
студэнтка 5 курса
Беларускага дзяржаўнага
тэхналагічнага універсітэта

Рекомендуем

Вышел первый номер научного журнала "Белорусский церковно-исторический вестник"

Издание ориентировано на публикацию научных исследований в области церковной истории. Авторами статей являются преимущественно участники Чтений памяти митрополита Иосифа (Семашко), ежегодно организуемых Минской духовной семинарией.

Принимаются статьи во второй номер научного журнала "Труды Минской духовной семинарии"

Целью издания журнала «Труды Минской духовной семинарии» является презентация и апробация результатов научной работы преподавателей и студентов Минской духовной семинарии.