Поэзия

1

Гэты верш выдатнай беларускай паэтэсы Ніны Загорскай быў прысвечаны 70-годдзю Уладыкі Філарэта

 

  Мітрапаліт Філарэт 

Семдзесят вёрст—
Век немалы.
Семдзесят летаў,
Семдзесят зімаў.
Крылы патрэбны
І—
Пасталы: –
Зведаць нябёсы
І сцежкі Радзімы.

На пераломе
Стагоддзяў наш крок.
На пераломе
тысячагоддзяў.
Духоўнага Хлеба
Высокі
урок
Зярном прарастае
ў васкрэслым народзе.
Волга і Нёман…
Кама і Шчара…
Рэкі-артэрыі.
Неба—адно.
Збіліся воблакі
Ў чорныя хмары.
На пераломе –
Прадонне відно.
Стоўп Праваслаўя,
Стоўп Благадаці
Божай—над краем
Праз Вас, Філарэт.
Ведае сын
І старэнькая маці:
Слова Ўладыкі
За сэрца бярэ.

Веснія зімы,
Зімнія вёсны
На Беларусі—
За
Дваццаць пяць.
Ткуць праваслаўныя
Плённыя кросны
Архіерэі—
Кросны рыпяць.

Манастыры
і саборы,
Капліцы.
Хрэсныя Ходы
З Нябесным Агнём.
Край беларускі
Верай свяціцца.
Экзарх Патрыяршы
Стаў нам раднёй.
Духоўныя высі
Над Беларуссю
Малітвай гарачаю
Распасцёр.
Семдзесят вёрстаў!
Сказаць не бяруся,
Колькі яшчэ
Між гаючых азёр,

Між верасовых
Восеньскіх даляў,—
Дзесяць ці дваццаць…
Трыццаць ісці?..
Колькі падзяк,
Ардэноў і медаляў
З мірам прыняць
І духоўна ўзрасціць,

Уратаваць
Колькі душаў праз веру,
Пастыраў колькі
Вывесці ў свет…
Подзвіг служэння!
Чым яго змераць?!.—
Німбам Гасподнім
На
галаве?!

Рекомендуем

Вышел первый номер научного журнала "Белорусский церковно-исторический вестник"

Издание ориентировано на публикацию научных исследований в области церковной истории. Авторами статей являются преимущественно участники Чтений памяти митрополита Иосифа (Семашко), ежегодно организуемых Минской духовной семинарией.

Принимаются статьи во второй номер научного журнала "Труды Минской духовной семинарии"

Целью издания журнала «Труды Минской духовной семинарии» является презентация и апробация результатов научной работы преподавателей и студентов Минской духовной семинарии.