Пасхальнае вiншаванне

1З гэтага нумара наша рэдакцыя пачынае друкаваць пропаведзі епіскапа Гродненскага і Ваўкавыскага Арцемія. У асноўным, пропаведзі Уладыкі Арцемія прысвечаны найвялікшым царкоўным святам, такім як Вялікдзень альбо Ражджаство Хрыстова. У гэтым нумары Уладыка радасна вітае усіх нашых чытачоў: «Хрыстос уваскрос!»

Віншую вас, дарагія браты і сёстры, з вялікім і радасным святам—сусветнай радасцю Светлага Хрыстова Уваскрасення!

Царква ў сваіх песнапеннях называе гэту падзею—паўстанне з мёртвых Сына Божага і Госпада нашага Іісуса Хрыста—«Святам са святаў і Урачыстасцю з урачыстасцяў», якое сцвярджае ў нашым жыцці ідэалы дабрыні і святасці, нараджае ў душы самыя светлыя і высакародныя пачуцці.

Пасха—гэта не проста свята. Яна—сутнасць хрысціянства. Якою свабодай і якою бясстрашнасцю надзяліў Збавіцель хрысціянаў! Якую магутнасць усяляе Ён у душы Сваіх паслядоўнікаў!

Мы—не сіроты ў гэтым свеце. З намі—Айцец Нябесны! Няхай прыгнятаюць нас штодзённыя клопаты і турботы, няхай пануюць на зямлі хваробы, гора і нястачы, няхай лютуе «князь свету гэтага»—з намі Гасподзь Усемагутны! Няхай пагражаюць нам тысячы смерцяў—з намі Бог, Які ўваскрашае з мёртвых!

Смерць на зямлі цяпер для нас не страшная: яна—сон, яна—успенне, яна—часовая з’ява ў нашым быцці. «Смерць, дзе тваё джала?! Пекла, дзе твая перамога?!»

Царква сцвярджае, што Сын Божы смерць нашу ператварыў у сустрэчу з Сабой, у пярэдадзень Уваскрасення.

Таму не баімся больш мы, хрысціяне, нікога, хто можа пазбавіць нас зямнога жыцця—нам у Хрысце належыць жыццё вечнае. Пра гэта сведчыць прыклад мільёнаў мучанікаў старажытнасці і нашых дзён: яны сустрэлі смерць і перамаглі яе вераю і любоўю…

Мы жывем у свеце, які адрокся ад Бога і заняты толькі самім сабою. І амаль няма месца ў ім любові Божай, Божаму святлу.

Але вось у гэты дзень мы гаворым самі сабе, і гаворым свету, і сведчым: не памерла, не загінула, не знікла, не адышло ў нябыт Царства Хрыстова.

«Святло ў цемры свеціць, і цемра не агарнула яго» (Ін. 1:4) «Вароты пякельныя не адолеюць Царкву» (Мф. 16:18), не перамогуць Царства Божага—Царства жыцця і Царства любові, перамогі над злом і над смерцю. І радасці гэтай веры ніхто не адыме ад нас.

Хрыстос уваскрэс для таго, каб гэтае Пасхальнае лікаванне было бясконцым не толькі ў нашым зямным, але і ў будучым жыцці. Уваскрасенне ў любові Божай—вось мэта, вось найвышэйшы сэнс чалавечага жыцця.

У светлы дзень Пасхі Гасподняй малітоўна жадаю усім вам найвялікшай радасці—узаемнай любові і яднання ў Хрысце, Які перамог смерць і ўваскрэс.

І жыць, і памерці, і ўваскрэснуць у любові Збавіцеля, праслаўляючы Яго за вялікія міласці да роду чалавечага,—вось шчасце хрысціянскае.

З Пасхаю Гасподняй вас, праваслаўныя!

Хрыстос уваскрос!

Рекомендуем

Вышел первый номер научного журнала "Белорусский церковно-исторический вестник"

Издание ориентировано на публикацию научных исследований в области церковной истории. Авторами статей являются преимущественно участники Чтений памяти митрополита Иосифа (Семашко), ежегодно организуемых Минской духовной семинарией.

Принимаются статьи во второй номер научного журнала "Труды Минской духовной семинарии"

Целью издания журнала «Труды Минской духовной семинарии» является презентация и апробация результатов научной работы преподавателей и студентов Минской духовной семинарии.