Гарадзенская Каложа
Гарадзенская Каложа
На беразе нястомнае ракі
Бы цень стагоддзяў, у камені застылых,
Адбітак сноу анелаў белакрылых,
Ляціш, Каложа, легка праз вякі.
Краса ўсмешкі юнай крывічанкі
І цеплыня вачэй сівых дзядоў
Мацуюць тканы пас тваіх муроў
Ды разам з сонцам асвятляюць ранкі.
Жаўронкаў спеў і пах чароўны хлеба,
І ваяроу ахвярную крывю
Усмактала ў цэглу ты сваю,
Сабой зямлю злучыушы з небам.
Бывае, калі сілы на мяжы
І сэрца захлынаецца у цемры,
Разгоняць думак цемных-цемных хеуры
Праменямі любві твае крыжы.
О міласэрны, ўсемагутны Божа!
Хвала Табе за усе, што даў ты нам,
Нямоглым, грэшным дочкам і сынам,
Хвала Табе за дар, які для нас – Каложа!
Алесь Ляскоў