Казання у няделю 25 па Тройцы
Автор: Сьвяшч. Мадэст Яцкевіч (материал предоставлен проректором по научно-богословской работе МинДС, заведующим Церковно-археологическим музеем МинДС Александром Валерьевичем Слесаревым)
В этом номере мы решили познакомить наших читателей с проповедью белорусского священника Модеста Ивановича Яцкевича (1894-1971 гг.), посвященную евангельской притче о милосердном самарянине. Она написана на белорусском языке до реформы правописания 1933 года и размещена на страницах ежемесячного бесплатного приложения «Царкоўныя казаньня» журнала «Праваслаўны беларус». Журнал выходил в свет с февраля по декабрь 1925 года. Несколько экзепляров журнала с приложением находятся в фондах музея МинДС.
Напалі на Ерыхонскай дарозе разбойнікі на нейкага чалавека — юдзея, абабралі яго, скалечылі, каб ня мог дагнаць іх і ўцяклі, кінуўшы яго паміраючым (Лук 10, 30).
Ні зьвярнулі увагі на ледва жывога чалавека ні ішоўшы той дарогай сьвяшчэнік, ні левіт, хоць і ляжаў зыходзіўшы крывёй іх аднаверац і грамадзянін, прайшлі міма ні падаўшы помачы ні падумаўшы аб выкананьні ня толькі закону Божага, але звычайных абавязкаў чалавека. Ня гэтак зрабіў Самаранін, чалавек яму зусім чужы і па веры і па бацькаўшчыне; сколькі любві, дабрадзейства і благародства праявіў ён да скалечанага юдзея, які, як ворагам іначай і ня лічыў Самараніна, добрае серца апошняга зжалілася над няшчасным і злезшы з свайго асла падыйшоў да яго, абліў раны алеям і віном, перавязаў іх і, узяўшы яго з сабой, завез ў горад, палажыў ў гасьцінніцу, даў гаспадару два дзінарыі і прасіў яго даглядаць за хворым, як найляпей, абяцаючы зьвярнуць усе расходы, едучы назад. Насьлядуйце Евангельскаму Самараніну, яго паступак варт наслядаваньня, тым барджэй са стараны хрысьціян. Памятайця, што прыччу сказаў Сам Хрыстос — Бог, даўшы нам Евангеліе, даўшы ў ім законы любві, вытлумачыўшы яе на прыкладах прыччах.
Не вялікая заслуга памагчы чалавеку, паходзячаму з намі з аднаго гаспадарства, ня дзіва калі гэтакому бедаку, які дыхае з намі адным родным паветрам, які можа зьвязан з намі радством, дружбай, моліцца з намі ў адным храме, мы кінім крошкі ад свайго дастатку, — а памагчы таму, хто з намі нічога супольнага ні мае, хто чужы і верай і бацькаўшчынай, каго час, варункі і дух прэдразсудкаў рожніць і раздзяляе з намі, хто дзякуючы сьляпому шовінізму глядзіць на нас як на ворагаў і чужаземцаў, памогчы гэтаму чалавеку, пры тым не малазначнай лептай, а ва ўсём і чым мага, — справа вялікая, вартая насьлядаваньня.
А сколькі перад нашымі вачыма няшчасных скалечаных, сьляпых і іншых людзей ня толькі з фізычнымі недастаткамі, але проста зністожаны стыхійнымі варункамі часу і скрыўджаных жыцьцём, скітаюцца па сьвету, патрабуючы нашай помачы… Мы ня чуім іх стогну, мы ня відзім іх мізэрнага палажэньня, мы быццам ня хочым ведаць, што і яны дзеці аднаго Айца Нябеснага, мілуючага церпяшчага і не караючага нас: за грахі нашы.
Браты, далёка нам да літасьцівага самараніна. Справамі як яго паступак, ў цяперашні час толькі хвалюцца, дзівяцца, але не пасьлядуюць. Кожны стараецца жыць толькі для сябе.
Хрысьціяне! Адналькова сьвеціць сонца і добрым і злым, адналькова маюць права карыстацца радасьцяй і шчасьцям, як мы, так і пакрыўджаныя цяжкім жыцьцём. Усе яны маюць права карыстацца нашай любоўю і міласьцяй. Праўда іншы раз сэрца наша мякчэе да нашчасных блізкіх, мы уздыхаем, плачым, падаем рады, але якая ім карысьць ад гэткаго нашых аднасінаў?
Ці гэта пацяшае іх? Зусім не. Нашто нашы сьлёзы там, дзе хочуць хлеба, нашто уздохі, дзе патрабуюць помачы, нашто нашы рады, дзе досіць свайго розуму?
Дзеля гэтага будзем меней уздыхаць, а падобна літасьціваму самараніну аказываць помач патрабуючым яе.
Сьв. Апостал Павел гаворыць: «Калі б мы гаварылі языком чалавечым ці нават ангельскім, а любві ня будзем мець, то мы нічога нязначым: мы падобны да медзі зьвінячай…» (Кор. III. І).
Амін.