Протоиерей Сергий Гордун (1959-2022 гг.)

21 июня 2022 года отошел ко Господу многолетний профессор Минской духовной семинарии, первый проректор Института теологии БГУ протоиерей Сергий Гордун.

Протоиерей Сергий Гордун родился в 1959 году в селе Дивин Кобринского района Брестской области в православной воцерковленной семье. С детства посещал храм, читал Евангелие, научился молитве. С 1976 по 1981 годы учился в Минском государственном педагогическом институте иностранных языков. Будучи студентом института  посещал богослужения в Свято-Духовом кафедральном соборе и в Александро-Невской церкви г. Минска. После окончания института два года работал учителем английского языка в селе Повитье Кобринского района Брестской области. В 1984 году окончил Московскую духовную семинарию, в 1987 году – Московскую духовную академию. В 1986 году венчался с Валентиной Михайловной Хрищанович, в  браке с которой впоследствии родилось три сына и три дочери.

В 1987 году в храме во имя Русских Святых Троице-Сергиевой лавры был рукоположен в сан священника архиепископом Дмитровским Александром (Тимофеевым), ректором Московской духовной академии и семинарии. После окончания Московской духовной академии иерей Сергий был оставлен в качестве профессорского стипендиата и преподавателя Священного Писания Ветхого Завета и английского языка в Московской духовной семинарии.

В 1989 году при возобновлении работы Минской духовной семинарии стал первым секретарем Совета и одним из первых преподавателей семинарии, продолжая преподавательское послушание до 2022 года — 33 года. В Минской духовной семинарии отец Сергий преподавал Практическое руководство для пастырей, Пастырское богословие, ранее — Латинский и Греческий языки, Сектоведение.

В 1991 году защитил кандидатскую диссертацию по теме «Пастырство иеросхимонаха Макария (Иванова)». В 1993 году был назначен научным консультантом Белорусского Экзархата и секретарем Библейской комиссии по переводу книг Священного Писания на белорусский язык. С открытием в 1996 г. Минской духовной академии также стал ее штатным преподавателем. С 2005 по 2018 – заведующий кафедрой библеистики и христианского вероучения Института теологии БГУ. С 2018 года – член Издательского совета Белорусской Православной Церкви. С 2000 года – доцент Минских духовных академии и семинарии, с 2010 года — профессор. 

С января 2018 года был назначен первым проректором Института теологии БГУ. С 2021 года — заведующий кафедрой библеистики Минской духовной академии. На протяжении 28 лет служил клириком Минского кафедрального собора.

Протоиерей Сергий Гордун перевел на белорусский язык чины Божественной литургии, Великой вечерни, Крещения и Венчания, последование ко Святому Причащению, молитвы утренние и вечерние, молитвы перед исповедью.

Под председательством отца Сергия коллектив авторов в течение 25 лет работал над переводом с языка оригинала на современный белорусский язык Священного Писания Нового Завета, изданного в 2017 году. Труды получили высокую оценку и были отмечены премией Президента Республики Беларусь «За духовное возрождение».

Начальствующие, учащие и учащиеся Минской духовной семинарии выражают глубокие соболезнования родным и близким почившего.

Вечная память новопреставленному протоиерею Сергию!

Душа его во благих водворится!

 

«Захаваць I выхаваць веру»

протоиерей Сергий Гордун кандидат богословия, профессор (1959-2022)

Протоиерей Сергий Гордун был очень интересным собеседником и не раз давал интервью «Ступеням».

Как сформировалась его вера и желание стать священником, отец Сергий рассказал в интервью 2009 года.

Я нарадзіўся, вырас і закончыў школу ў сяле Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У нас была звычайная сялянская сям’я: маці працавала ў сталовай, а бацька—ў калгасе. Дзяцей ў сям’і было толькі двое: я і мая сястра Лена, маладзейшая за мяне на 3 з паловай гады. Аднойчы, калі мне было ўжо гадоў, можа, з дзесяць, я запытаўся ў мамы, чаму ў мяне толькі адна сястра (бо ў многіх маіх сяброў і аднакласнікаў было па двое-трое братоў або сясцёр). Запытаўся—і не рады быў свайму пытанню. Маці заплакала і сказала: «Трое першых дзяцей памерлі амаль адразу пасля нараджэння. Мы з бабуляй моцна плакалі і маліліся. Баяліся, што так і не будзе дзяцей. Мы вымалілі цябе ў Бога. А потым нам Бог даў яшчэ дачку. А больш дзяцей не было. Я ж і замуж выходзіла ўжо ў 30 гадоў». Так я даведаўся, якое гора прыйшлося перажыць маім бацькам на пачатку іх сямейнага жыцця.

Уся наша сям’я была веруючая. Гэта праяўлялася не толькі ў тым, што ў хаце былі іконы і мы заўжды святкавалі Вялікдзень, Ражджаство і іншыя святы. Імя Божае заўжды ў нашай хаце прамаўлялася з пашанай і благагавеннем. Мяне паступова выхоўвалі: паказвалі на іконы, казалі што гэта—Божанька, вучылі, што сябе трэба паводзіць добра, бо Божанька ўсе бачыць… Але, галоўнае, што найбольш запомнілася—бацькі кожны дзень маліліся (раніцай і ўвечары). Гэта быў абсалютны закон. Усталі рана, умыліся—і абавязкова станавіліся памаліцца; а ўвечары, перад тым як класціся спаць, таксама абавязкова маліліся. Я думаю, гэта было вызначальным у маім далейшым лёсе.

Вось аднойчы (калі мне было гадоў 5) падыйшоў я да мамы і запытаў: «А што вы такое шэпчаце перад іконай?» Яна адказала: «Малітвы». (Хачу заўважыць, што бацькі не маліліся ўголас і рэдка—разам, як у каго атрымлівалася, але маліліся заўсёды і заўжды ціхенька.) Я запытаўся, якія гэта малітвы, і ці можна іх пачуць. Мама кажа: «Можна. Вось—галоўная малітва». І яна прачытала «Ойча наш». Словы малітвы вельмі ўразілі мяне. Я неяк адчуў іх святасць і папрасіў маму яшчэ раз паўтарыць малітву, потым—яшчэ раз… І вось, пасля разоў трох, я змог паўтарыць малітву сам. Маці вельмі узрадавалася і кажа: «А я думала, што ты яшчэ зусім маленькі, а цябе ўжо можна малітвам вучыць», а потым дадала: «Значыць, табе ўжо трэба кожны дзень маліцца». Гэта, на самой справе, было не цяжка. Паколькі я бачыў кожны дзень, як моляцца бацькі,

то з радасцю і гатоўнасцю прыняў такую прапанову. Гэта было для мяне так натуральна, як мыцца раніцай і ўвечары. Канешне, былі выпадкі, калі забываў памаліцца. Тады мама кажа: «Ты ўмыўся? А памаліўся? Не? Ну, дык трэба памаліцца—нельга ж снедаць, не памаліўшыся». Увечары таксама: «Нельга ж класціся спаць, не памаліўшыся». Для яе гэта было абсалютна нармальна, і для мяне—таксама.

Я выразна помню, што словы малітвы для мяне былі не зусім зразумелымі. Я нават у 2 класе стараўся гэтыя словы зразумець, і маму пытаў: «Што гэта: “иже еси на небесех”?» Мама мне нешта тлумачыла, але не ўсё мне было зразумелым. Тым не меньш, я гэтую малітву паўтараў. 

Апошнія словы для мяне—асабліва блізкія. Гэта, здаецца, самае дакладнае адлюстраванне тых пачуццяў, якія я помню з дзяцінства. З гадамі я паступова пранікаў у сэнс гэтай малітвы, наколькі гэта было магчыма без тлумачэнняў святых айцоў.

Потым, калі я ўжо ўмеў чытаць, аказалася, што ў нас захавалася адна набожная кніжачка ад дзеда (ён быў пісьменны—закончыў 4 класы яшчэ царскай школы—і чытаў рускія кнігі). У 20-я, 30-я гады, калі Беларусь была пад Польшчай, рускія кнігі забаранялі чытаць. Мая маці ў тыя гады вучылася ў школе (скончыла 6 класаў). Яна расказвала, што бацькам забаранялі вучыць дзяцей чытаць па-беларуску альбо па-руску. Таму, дзед сам чытаў, але дзяцей не вучыў чытаць па-руску. Адзінай кнігай, якая захавалася, была невялікая кніжачка—тлумачэнне 10 Запаведзяў Божых і Запаведзяў Блажэнства. Я стаў яе чытаць у першых класах школы. Яна была просценькая: што кожная Запаведзь азначае і што патрабуе ад чалавека.

Канешне, калі я пайшоў у школу, то сутыкнуўся з зусім іншай рэальнасцю, з зусім іншым светапоглядам. У раннім дзяцінстве я не мог уявіць, што нехта не верыць у Бога. Усе, з кім я сутыкаўся дома (бацькі, мой дзядзька, бабуля), былі больш ці меньш набожныя людзі. Канешне, не ўсе часта хадзілі ў храм, але ўсе ў Бога верылі; і я думаў, што інакш і быць не можа. А тут, аказваецца, у школе вучаць, што Бога няма. Гэта была нечаканасць, магчыма, нават,—нейкі стрэс. І вось я прыходжу дахаты і кажу маме: «А ў школе кажуць, што няма Бога». Мама на гэта адказала так: «Ну, што ж, дурная школа цяпер. У нас была школа, дзе мы таксама вывучалі і геаграфію, і фізіку, і гісторыю, і матэматыку, і мову (праўда, польскую)—ўсё вывучалі, але ў нас быў яшчэ Закон Божы. А зараз—нейкая дурная школа».

Былі і далей спакусы. У 2 класе быў у нас адзін вельмі стары настаўнік. Ён быў вельмі заслужаны (як казалі, ўдзельнік Грамадзянскай вайны). Для таго, каб яго неяк задзейнічаць, яму далі ў 2 класе весьці прадмет, які называўся «Апавяданні па гісторыі СССР». Ён ўсё расказваў, што хутка будзе камунізм (праз нейкія 15 гадоў), а пры камунізме будзе хораша жыць, усяго будзе ўдосталь, і грошы будуць ужо непатрэбныя—усё будзе задарма. Нам гэта вельмі падабалася, і мы часта прасілі Сцяпана Фядосавіча: «Раскажыце нам яшчэ пра камунізм».

Я неяк маме кажу: «Вось хутка грошы стануць непатрэбнымі». А мама ў адказ: «Не, сынок, гэта няпраўда». «Чаму?»—пытаюся я. На гэта мама адказала: «А чаму ж гэта камуністы стараюцца як мага большую зарплату атрымаць? Болей таго, яны ж грошы на зберкніжку кладуць. Калі грошай не будзе, дык навошта зберкніжка?» Я і падумаў: а праўда, нашто яна? Вось так лёгка і проста маці гэтыя ідэалагічныя ўстаноўкі разбурала, і ў мяне фармараваўся зусім не савецкі светапогляд.

Але некаторыя сумненні заставаліся. Напрыклад, аднойчы хтосьці з настаўнікаў мне сказаў: «Звярні увагу: ў царкву ходзяць толькі малапісьменныя людзі. Адукаваныя людзі ў Бога не вераць, бо навука даказала, што Бога няма». Што на гэта можна было адказаць? І праўда: ні настаўнікі, ні ўрачы ў царкву тады не хадзілі. А можа, і праўда, навука даказала, што Бога няма? Гэтае пытанне мучыла мяне вельмі доўга. Вельмі хацелася знайсці ісціну. Пытаўся ў маці, яна нешта тлумачыла, але хацелася ведаць больш. Паколькі не было іншай магчымасці, то ўжо з 5 класа я пачаў чытаць атэістычныя кнігі. Я, канешне, хацеў чытаць кнігі пра рэлігію, але іх не было. Тады я пачаў браць у бібліятэцы кнігі, якія стаялі на паліцы «Атэізм і рэлігія». Вось так за 6, 7, 8 класы… я прачытаў сотні атэістычных кніг.

Паколькі ўвесь змест гэтай літаратуры быў накіраваны на барацьбу з рэлігіяй, то ў мяне ўзнікла пытанне: а чаму з рэлігіяй змагаюцца? Некаторыя лічаць, што Бог ёсць, іншыя лічаць, што Бога няма; адны ходзяць у царкву, іншыя—не. Дык ёсць жа людзі, якія любяць музыку, а іншыя любяць спорт, але ж тыя, хто любіць музыку, не змагаюцца з тымі, хто любіць спорт. Чаму ж з рэлігіяй не так? У гэтым я імкнуўся разабрацца. Праўда, нягледзячы на сумненні, якія былі, я не пераставаў маліцца. Часам, калі было вельмі цяжка, то аж са слязьмі маліўся: «Госпадзі, дапамажы мне разабрацца ў гэтым».

Прачытаўшы мноства атэістычных кніг, я не пераканаўся, што Бога няма—не знайшоў я там такіх аргументаў. Затое знайшоў іншае: я ўбачыў, што ў атэістычнай літаратуры пастаянна крытыкуецца Евангелле, крытыкуецца Біблія. Яны проста высмейваюцца з ўпэўненасцю, што ўсе там—няпраўда. Але я падумаў: калі гэта так проста і адназначна, то чаму б не пачытаць гэтых кніг, каб самому пераканацца ў ісціне? Але ў бібіліятэцы іх чамусьці не было… Я стаў пытацца ў знаёмых, у суседзяў, дзе можна знайсці Евангелле.

Аказалася, што Евангелле было ў майго дзядзькі. Пасля смерці дзеда яго дзеці падзялілі царкоўныя кнігі: адна адыйшла маёй маці, а другая—майму дзядзьку. Калі я звярнуўся да яго з гэтымі пытаннямі, ён мне і кажа: «Слухай, а ў мяне ж есць Евангелле, што засталося ад твайго дзеда; яно ў скрыні ляжыць. Я табе прынясу». Такім чынам, у 8 класе я ўпершыню прачытаў Евангелле пасля некалькіх соцень атэістычных кніг і убачыў што гэтыя кніжкі абсалютна не пра тое. Яны самі сабе выдумваюць праблемы, якія потым і крытыкуюць. Евангелле ж—зусім пра іншае. Сотні атэістычных кніг абсалютна бязсільны супраць Евангелля. Тады я зразумеў, чаму яго хаваюць. Тады я ўбачыў, што гэтая ідэалагічная вайна супраць рэлігіі і супраць Царквы—абсалютна несумленная.

Уражанне ад Евангелля было, сапраўды, як благадатнае веянне Духа Святога на душу. Гэта вельмі умацавала маю веру. Я бы сказаў, што тады, у 8 класе, ўпершыню у мяне з’явілася жаданне глыбей пазнаць Свяшчэннае Пісанне, багаслоўе, і стаць свяшчэннікам (а раней, у 5–6 класе, у мяне была мара стаць настаўнікам).

Мае бацькі хадзілі ў царкву не кожную нядзелю, а, можа, 5–10 разоў на год. У Вялікі пост спавядаліся і прычашчаліся. Пост у нашай сям’і быў перад Пасхай тыдзень, а перад Ражджаством—3 дні. Я напачатку так і думаў, што такія пасты ёсць. Толькі недзе ў 9 класе я прачытаў у атэістычнай кнізе, што рэлігія шкодна тым, што ёсць вялікія пасты (перед Пасхай—7 тыдняў, перад Ражджаством—6), і што ў гэты перыяд нельга есцi ні малочнага, ні мяснога. Я адразу не паверыў: нешта зноў напрыдумвалі гэтыя атэісты—не можа ж так быць!

І вось прыходжу дадому і маці пытаю: «Мама, а праўда, што ёсць такія вялікія пасты: 6 тыдняў, 7 тыдняў?» Яна кажа: «Ёсць». «І што,—кажу,—нельга есці ні малочнага, ні мяснога?» «Так, нельга». «І што, так можна жыць? 6–7 тыдняў не есці ні малочнага, ні мяснога? Неверагодна! А вы ведалі такіх людзей, якія так посцяць?»

 «Я і сама раней так пасціла. Гэта зараз так, па мінімуму. Тым больш, што працую ў сталовай. Дык там і ямо, што гатуем. Акрамя таго, як жа я магу прымушаць іншых, калі я сама не пашчу? Таму, так мы і посцім—некалькі дзён усяго…» «А цяпер ёсць такія, хто посьціць усе пасты?» «Ёсць. Хочаш я назаву табе найбольш набожных людей у нашым сяле, якія (я ўпэўнена) посцяць усе пасты?» І яна стала называць. Памятаю, што пералік быў доўгі (недзе на трэцім дзясятку я яе спыніў).

Аднойчы адзін мой аднакласнік, ведаючы пра мае цікавасці і пошукі літаратуры, кажа: «Слухай, у маёй цеткі на стале ляжаць нейкія новыя царкоўныя часопісы». Я кажу, што бачыў толькі дарэвалюцыйныя царкоўныя кнігі. Як могуць быць цяперашнія царкоўныя часопісы? Хто ж іх можа друкаваць? Ён кажа: «Не, я бачыў».

«Ну, тады,—кажу я,—прынясі мне іх пачытаць». І, сапраўды, ён прынес мне 3 нумары «Журнала Московской Патриархии» за 1971 год. Для мяне гэта было сапраўднае адкрыццё: аказваецца, ў Савецкім Саюзе штомесячна выдаецца царкоўны часопіс. У гэтай жанчыны, цёткі аднакласніка, сваяк быў свяшчэннікам у Давыд-

Гарадку. Ён даваў ёй пачытаць кнігі, а часопісы, відаць, ужо назаўжды даў. Калі я ўбачыў у гэтых часопісах фотаздымкі з богаслужэнняў у Маскве, Ленінградзе (дзе стаялі не простыя сяляне, а прыгожа апранутыя людзі, ваенныя з пагонамі), гэта мяне вельмі ўразіла.

Аднаго разу маладая настаўніца гісторыі стала гаварыць на ўроку, што рэлігія ўжо адмірае, што ніхто з адукаваных людзей ў Бога не верыць, што толькі ў «забітых» сёлах людзі ходзяць у храмы… На наступны дзень я прыношу часопісы і паказваю: вось, паглядзіце, якія прыгожыя храмы—не такія, як у нашай вёсцы; паглядзіце, колькі людей моліцца—поўны храм народу! А вы тут нешта разказваеце… Яна зусім разгубілася і запытала: «А дзе ж гэты часопіс друкуецца?» Паглядзела—і бачыць: «Друкарня №5 Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга».

Аб тым, што я прыношу такія часопісы ў школу, яна паведаміла ўсім настаўнікам. Выклікае мяне класная настаўніца: «Што гэта за часопісы ты прыносіш у школу?» Я паказваю іх ёй і кажу: «Вось, паглядзіце, Вера Міхайлаўна». Яна паглядзела (для яе гэта, таксама, было нешта неверагоднае), што такія часопісы ёсць. Спачатку не стрымалася і кажа: «А можна мне ўзяць пачытаць?» Я кажу: «Вазьміце, толькі вярніце». Яна на хвіліну задумалася, а потым кажа: «Не, не трэба».

Мне ж захацелася яшчэ такія часопісы пачытаць. Прыхаджу я на пошту і кажу: «Выпішыце мне гэты часопіс». Яны паглядзелі і кажуць, што такога часопіса ў каталогу няма. Я не зразумеў, як гэта—няма: часопіс ёсць, адрас рэдакціі ёсць. Чаму ж нельга падпісацца? Нічога не заставалася рабіць—калі ёсць адрас рэдакціі, дык я ўзяў і напісаў ліст ў Маскву: «Шаноўная рэдакцыя! Мне выпадкова трапіў ваш часопіс і вельмі спадабаўся. Я хацеў бы яго атрымліваць». Гэта быў недзе 8–9 клас.

Перад тым, як трапіць у рэдакцыю, гэтае пісьмо трапіла ў іншыя рукі, і ў школу прыйшло паведамлене, што вучань не туды піша лісты. Зноў мяне выклікаюць: «Куды ты пішаш?» «У рэдакцыю часопіса». «А што ты там пішаш?» «Хачу атрымліваць гэты часопіс, чытаць яго, бо мне цікава». Тады Вера Міхайлаўна (мая класная)кажа: «Сярожа, ну, ты падумай, што было б, калі б кожны савецкі школьнік чытаў такія часопісы?» Я адказваю: «Я не ведаю. Думаю, нічога кепскага не было б. Вы ж нас вучыце, каб мы ўсебакова развіваліся, больш чыталі. Калі такі часопіс выходзіць, дык чаму ж яго не чытаць?» Яна яшчэ нешта гаварыла, але я не памятаю. Маё ж пісьмо дайшло да рэдакцыі, і я нават атрымаў адказ: «Редакция “Журнала Московской Патриархии” сообщает Вам, что подписка на журнал происходит только через Епархиальные Управления и только для священнослужителей». Так што, з падпіскай нічога ў мяне не атрымалася.

Я хацеў бы заўважыць, што ў мяне былі вельмі добрыя настаўнікі ў школе. Я з удзячнасцю ўспамінаю сваю першую настаўніцу—Вольгу Іванаўну Воранаву, заслужаную настаўніцу БССР, свайго класнага кіраўніка Гапановіч Веру Міхайлаўну, выкладчыцу англійскай мовы Клачковіч Ванду Валер’янаўну. Гэта—сапраўдныя педагогі, якія шчодра дзяліліся сваімі ведамі, былі вельмі адказнымі і дбалі пра кожнага вучня.

Пасля 9 класа, летам, мне ўдалося прачытаць усю Біблію. Да гэтага я працягваў шукаць яе, а з бацькам у калгасе працаваў старшыня баптыстскай абшчыны. Ён любіў пагаварыць на біблейскія тэмы (пры гэтым, часта крытыкаваў Праваслаў’е), але калі хто прасіў, ён з гатоўнасцю даваў пачытаць Біблію, якую ён змог атрымаць з-за мяжы. Я таксама працаваў летам ў калгасе: часам, таму, што бацька заставаўся дома, каб нешта зрабіць; часам, разам з бацькам хадзіў, каб крыху грошай зарабіць і сабе нешта купіць.

Неяк падыходжу да таго баптыста і пытаюся, ці можна ў яго пазычыць Біблію, каб пачытаць. Ён з гатоўнасцю пазычыў мне Біблію, якую я за месяц усю прачытаў. Многія рэчы, канешне, мяне здзівілі. Пытанняў многа ўзнікла. Гэты чалавек быў гатовы адказаць на ўсе пытанні, але пры гэтым дадаваў, што Праваслаўная Царква жыве не па Пісанні. Гэта было для мяне чарговай моцнай спакусай. «Вось, бачыш,—кажа,—напісана, што ідалам пакланяцца нельга, а якая розніца паміж іконай і ідалам?», і г. д. Я ж сам сабе разважаў: «Ён так сам сабе чытае і сам сабе разважае, але ж, на самой справе, яно не зусім так напісана. Там жа напісана пра язычніцкія ідалы, а не пра хрысціянскія іконы. Ці можна іх параўноўваць? 

Знаёмства з усёй Бібліяй трохі пашырыла мае пазнанні ў Свяшчэнным Пісанні, і мне яшчэ больш захацелася пайсці ў семінарыю. У канцы 9 класа я пачаў больш цікавіцца тым, якія дакументы трэба падаваць у семінарыю, што здаваць. Нейкай інфармацыі знайсці было абсалютна немагчыма. Не многія ведалі нават, дзе гэтыя семінарыі знаходзяцца. У той час на ўвесь Савецкі Саюз засталося толькі 3 семінарыі: Маскоўская, Ленінградская і Адэсская. І вось я пачаў дапытвацца, як туды можна паступіць.

Мне падказала адна суседка, што ў нашым сяле жывуць бацькі протаіерэя Аляксандра Лесіка, які служыць у Давыд-Гарадку. Калі я зайшоў да гэтых людзей, яны сустрэлі мяне з такой вялікай радасцю і замілаваннем, што нават плакалі. Яны адразу згадзіліся мне дапамагчы. Гаспадар сказаў, што паедзе да сына, распытае ўсё і прывязе поўную інфармацыю (як трэба рыхтавацца, якія экзамены здаваць і якія дакументы збіраць). Ён сапраўды так і зрабіў. І першае, самае непажаданае, што я пачуў—тое, што дзяржава забараняе падаваць дакументы ў семінарыю да 18 гадоў. А ў той час з 7 гадоў ішлі ў школу, у 17 гадоў—заканчвалі яе. Я падумаў: ну, што ж, год я чакаю; мне ў наступным годзе, ў сакавіку, спаўняецца 18 гадоў; у маі мяне бяруць у армію, так што як мінімум на працягу бліжэйшых 3-х гадоў я ў семінарыю паступіць не змагу. А можа паспрабаваць павучыцца ў нейкім іншым месцы? І тут я ўспомніў пра сваю ранейшую мару стаць настаўнікам. Раз немагчыма пакуль што стаць свяшчэннікам, дык паспрабую стаць настаўнікам!

Так вырашыўшы, я задумаўся, па якім профілі пайсці. Мне вельмі падабаліся мовы. Мне падабалася і вясковая мова (дыялектная) і руская мова. З 3 класа мы пачалі вывучаць беларускую мову, і яна мне таксама спадабалася. Бацька мой быў украінец, і калі радня яго збіралася, цікава было паслухаць, як на Ўкраіне людзі гавораць. Я купляў нешта, каб пачытаць па-украінску. Маці вучылася ў польскай школе і ўмела чытаць па-польску. Бацькава сястра жыла ў Польшчы, час ад часу прыязджала да нас, і яе дзеці размаўлялі па-польску. Мне і польская мова стала цікавай. Недзе з 7 па 9 клас я самастойна вучыў польскую мову. І вывучыў яе (спражэнні, скланнені)—нават лісты ў Польшчу пісаў. Пазней яна мне спатрэбілася. Калі ў 1988 годзе праходзіла святкаванне 1000-годдзя Хрышчэння Русі, быў запрошаны Прымас Польшчы кардынал Юзэф Глемб. Я быў выкладчыкам у Маскоўскай духоўнай семінарыі, і мне даручылі суправаджаць яго і быць перакладчыкам. У школе я вывучаў англійскую мову. Усе мовы мне вельмі падабаліся, і я падумаў: паколькі мне гэта падабаецца і цікава, то я буду гэтым займацца. Такім чынам, ужо на пачатку 10 класа я вырашыў паступаць у Інстытут замежных моў (цяперашні лінгвістычны універсітэт).

У 1976 годзе я ўпершыню трапіў у Мінск. Было вельмі цяжка асвоіцца ў горадзе. Я вырас у сяле і ніколі не быў у вялікім горадзе. Тралейбусаў і трамваяў ніколі не бачыў. Не ўяўляў нават, як у Мінску арыентавацца. Калі ехаў здаваць экзамены, баяўся, як я дабяруся. На вакзале ў Кобрыне доўга стаяў, бо не было білетаў. Потым нейкі чалавек прапанаваў завезці на машыне, і ўсе грошы, што бацькі далі на час уступных экзаменаў, прыйшлося аддаць за дарогу. Мяне прывезлі на вакзал уначы, і раніцай я выйшаў з вакзала. Ведаў адрас (Захарава, 21), а як туды дабрацца, паняцця не меў. Я выйшаў (як у весцы) і стаў «галасаваць». Спыніўся нейкі грузавік, кажу: «Адвязіце мяне на вуліцу Захарава да Інстытута замежных моў».Чалавек здізвіўся, але пасадзіў мяне ў кабіну і завёз у 6 гадзін раніцы на вуліцу Захарава. І вось я, змучаны, з дарогі, усю ноч не спаўшы, здаваў экзамены. Тым не меньш, паспяхова здаў і паступіў. Вучыўся з радасцю—вельмі цікава было вучыцца.

Рекомендуем

Вышел первый номер научного журнала "Белорусский церковно-исторический вестник"

Издание ориентировано на публикацию научных исследований в области церковной истории. Авторами статей являются преимущественно участники Чтений памяти митрополита Иосифа (Семашко), ежегодно организуемых Минской духовной семинарией.

Принимаются статьи в третий номер научного журнала "Труды Минской духовной семинарии"

Целью издания журнала «Труды Минской духовной семинарии» является презентация и апробация результатов научной работы преподавателей и студентов Минской духовной семинарии.